МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” медыя “Зеркало”, створанае часткай каманды разгромленага партала tut.by
12 чэрвеня, BPN. Міністэрства ўнутраных спраў 9 чэрвеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” беларускі медыяправкт “Зеркало”, што быў створаны часткай каманды разгромленага ўладамі партала tut.by і працуе за мяжой, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
Акрамя сайта zerkalo.io у спісе фігуруюць рэсурсы медыя ў сацыяльных сетках “Фэйсбук”, “Інстаграм”, “Укантакце”, “Аднакласнікі”, а таксама ютуб- і тэлеграм-канал.
Міністэрства аргументуе сваё рашэнне тым, што “група грамадзян, аб’яднаных пад назвай “Зеркало/Zerkalo.io”, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама візуальнага матэрыялу (выявы, лагатыпа, лічбавага вадзянога знака і д.т.п.) альбо тэксту “Zerkalo.io” з якімі-небудзь надпісамі або без выкарыстання надпісаў, незалежна ад носьбіта інфармацыі (сцягі, транспаранты, вымпелы, эмблемы, шаўроны, нашыўкі, стыкеры, налепкі, значкі, элементы адзення, прадметы ўжытку і д.т.п.)”.
Напрыканцы 2022 года суд Лоеўскага раёна (Гомельская вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт старонкі Zerkalo_io у “Інстаграме”. Інфармацыйная прадукцыя tut.by і “Зеркало”, змесціва іх старонак у сацсетках, мэсэнджарах і тэлеграм-каналах, а таксама лагатыпы атрымалі адпаведны статус яшчэ ў жніўні 2021 года згодна з рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска.
Улады разграмілі найбуйнейшы недзяржаўны інтэрнэт-партал Беларусі tut.by у траўні 2021 года. Было затрымана 15 супрацоўнікаў. Частку з іх пасля адпусцілі, памілавалі. 17 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў галоўнага рэдактара Марыну Золатаву і гендырэктара Людмілу Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі (абедзве прызнаныя палітзняволенымі). Іншыя абвінавачаныя — рэдактар палітыка-эканамічнага блока Вольга Лойка, журналістка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка — на працэс не з’явіліся, бо пасля вызвалення з-пад варты пакінулі Беларусь. Яны абвешчаныя ў вышук.
Частка каманды tut.by, якая засталася на волі, пакінула краіну і ў ліпені 2021 года стварыла праект “Зеркало”, які ў асноўным трымаецца традыцый tut.by. У Беларусі і Расіі доступ да сайта заблакаваны.
14 чэрвеня 2022 года Эканамічны суд Мінска прызнаў ТАА “ТУТ БАЙ МЕДЫЯ” “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
15 жніўня 2022 года адміністрацыяй “УКантакце” была заблакаваная група партала “Зеркало”.
26 жніўня 2022-га Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу “па факце распаўсюду групай невысветленых асоб на інтэрнэт-рэсурсах “Флагшток” і “Зеркало” інфармацыі пра адмаўленне генацыду беларускага народа”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКаля 10 тыс. чалавек вярнулася на рынак працы пасля адмены абмежаванняў для пенсіянераў, якія працуюцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ПалітыкаЛябедзька лічыць важным правядзенне сустрэчы альянсу "За дэмакратычную Беларусь" у Італіі, якая мае ўплыў у ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала Фларэнцыю прымаць беларускіх мастакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваМНС прызнала праблему з усё большай смяротнасцю на пажарахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка