Міжнародная федэрацыя абвесціць рашэнне па далейшым членстве Беларускага Чырвонага Крыжа на пачатку снежня
7 лістапада, Позірк. Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП) абвесціць пра сваё рашэнне па далейшым членстве Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) на пачатку снежня, паведаміла “Позірку” менеджар па камунікацыях МФТЧКіЧП у Еўропе і Цэнтральнай Азіі Коры Батлер.
“Як гаварылася ў нашай кастрычніцкай заяве, мы далі БЧК час да 30 лістапада, каб прыняць рашэнне аб вызваленні спадара Дзмітрыя Шаўцова ад пасады генеральнага сакратара, — адзначыла яна. — Калі БЧК не зробіць неабходных захадаў для адхілення дзейнага генеральнага сакратара, членскія правы арганізацыі 30 лістапада 2023 года будуць аўтаматычна прыпыненыя”.
Са згаданай Батлер заявай, апублікаванай 3 кастрычніка, МФТЧКіЧП выступіла пасля азнаямлення з вынікамі расследавання свайго камітэта па выкананні прававых нормаў і пасярэдніцтве ў дачыненні да беларускага функцыянера.
Прэтэнзіі да Шаўцова ўзніклі на фоне яго візітаў у акупаваныя Расіяй украінскія гарады Луганск і Данецк, заяў пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, пра выкарыстанне ядзернай зброі.
Міжнародная федэрацыя папярэдзіла, што калі Шаўцоў застанецца на сваёй пасадзе, БЧК пазбавіцца членскіх правоў, фінансавання, не зможа ўдзельнічаць у Генеральнай асамблеі МФТЧКіЧП, а значыць і галасаваць на ёй ды інш.
Падчас расследавання было высветлена, што Шаўцоў “нясе поўную адказнасць паводле ўсіх абвінавачанняў”. Свае дзеянні ён здзяйсняў “аднаасобна і без узгаднення з нацыянальным грамадствам”. Кіраванне федэрацыі забараніла яму займаць хаця б якія кіруючыя пасады ў МФТЧКіЧП “да далейшага апавяшчэння”. Адметна, што на 26-м з’ездзе БЧК 7 верасня ў Мінску Шаўцоў быў аднагалосна пераабраны на пасаду генсакратара арганізацыі.
6 кастрычніка БЧК заявіў, што “вывучае” патрабаванне МФТЧКіЧП, а 1 лістапада ТАСС са спасылкай на беларускую арганізацыю паведаміў, што функцыянер застаецца на чале сакратарыята і працягвае “выконваць свае паўнамоцтвы”.
18 ліпеня 2023 года падчас чарговай паездкі на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі Шаўцоў заявіў дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”, што БЧК “браў, бярэ і будзе браць актыўны ўдзел” у вывазе дзяцей з Украіны. Паводле яго сцвярджэння, дзеці вывозяцца на аздараўленне.
19 ліпеня міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў звароце да Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе заклікаў выдаць ордар на арышт генеральнага сакратара БЧК.
МФТЧКіЧП раскрытыкавала візіт Шаўцова на Данбас.
20 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ генсакратар БЧК дапусціў магчымасць нанясення па краінах Захаду ядзернага ўдару.
Жонка заснавальніка і старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук падчас Нобелеўскай канферэнцыі міру сёлета 31 жніўня ў Осла заклікала МФТЧКіЧП садзейнічаць спыненню “незаконнай дзейнасці беларускага аддзялення”.
За вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый МКС выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго, каб суд выдаў аналагічны ордар у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, бо ўкраінскія дзеці таксама вывозяцца ў Беларусь. 13 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МКС разгледзець такую магчымасць.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка