Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці хочуць стварыць сумесныя вытворчасці з МТЗ і Аршанскім мясакамбінатам
5 кастрычніка, Позірк. Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці вядуць перамовы з двума беларускімі прадпрыемствамі па стварэнню сумесных вытворчасцей.
“Наладжваем сумесную вытворчасць па буйнавузлавой зборцы трактарнай вытворчасці “МТЗ-82″ з Беларуссю. Вядзём перамовы на гэты момант”, — паведаміла ТАСС “намеснік старшыні ўрада” акупаванай РФ часткі Запароскай вобласці Украіны Святлана Шаўчэнка (адказвае за аграпрамысловы комплекс).
З яе слоў таксама вынікае, што зараз вядуцца перамовы з ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” (Віцебская вобласць) аб “адкрыцці філіяла” на падкантрольнай РФ тэрыторыі Запарожскай вобласці.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
Сёлета ў чэрвені першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч заявіў журналістам, што Беларусь “прапрацоўвае магчымасць” адукацыйнага супрацоўніцтва з гэтымі тэрыторыямі.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. Беларуская армія ў баявых дзеяннях не ўдзельнічае, аднак тэрыторыя Беларусі з пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскімі войскамі для нанясення ўдараў па Украіне.
Летась у ліпені Аляксандар Лукашэнка публічна прызнаў уварваньне 20-тысячнага кантынгенту расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. У цэлым ён неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў вайне, усяляк падтрымліваючы Расію, але “нікога не забіваючы”.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка