Мінабароны: На зборы ў Магілёўскай вобласці беларускія вайскоўцы азнаёміліся з узорамі РК “Іскандэр” з улікам “вопыту СВА”

10 лістапада, Позірк. Падчас збору каманднага складу ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сіл на базе воінскіх часцей Асіповіцкага гарнізона (Магілёўская вобласць) вывучаны варыянты вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах, паведаміла 10 лістапада прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле слоў начальніка ракетных войскаў і артылерыі УС Руслана Чэхава, “дадзенае мерапрыемства” праводзіцца штогод, каб “падвесці вынікі падрыхтоўкі злучэння і воінскіх частак <…> у адыходзячым годзе і паставіць задачы на наступны навучальны год, а таксама выпрацаваць адзіны падыход па арганізацыі баявой падрыхтоўкі”.
“У ходзе практычнага этапу былі паказаныя варыянты вядзення баявых дзеянняў па вопыце спецыяльнай ваеннай аперацыі (так беларускія ўлады і афіцыйныя асобы называюць вайну ва Украіне, якую вядзе Расія пры падтрымцы Мінска. — “Позірк“.). Былі разгледжаныя пытанні, пачынаючы ад размяшчэння ў раёне засяроджвання батарэі, узвода, заканчваючы аказаннем медыцынскай дапамогі ў розных зонах: зялёнай, жоўтай і чырвонай. Была нададзеная вялікая ўвага сістэме кіравання з выкарыстаннем сучасных магчымасцяў тэхнічных сродкаў і прымяненню беспілотных авіяцыйных комплексаў”, — сказаў Чэхаў.
Падчас збору, дадаў ён, вайскоўцы “азнаёміліся з ўзорамі [ракетных комплексаў] “Іскандэр” і “Паланэз”, якія паступілі на ўзбраенне”.
24 кастрычніка ў Беларусі стартавалі аператыўныя зборы каманднага складу Узброеных сіл. Як паведамляла прэс-служба Мінабароны, у іх узялі ўдзел “кіраўнікі органаў вайсковага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і вайсковых частак і іншыя службовыя асобы”.
Міністр абароны Віктар Хрэнін адзначыў правільнасць рашэння аб правядзенні збораў “на базе гарнізонаў УС” і дадаў, што такая практыка “будзе працягнутая”.
Паводле слоў намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Дзмітрыя Бітнага, у пытаннях падрыхтоўкі беларускія вайскоўцы арыентуюцца на вопыт расійскіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны, “актуальныя тактычныя прыёмы” якой укараняюцца ў падрыхтоўку беларускага войска.
“Перш за ўсё, гэта штурм апорных пунктаў, вядзенне агню, у тым ліку з БМП, з закрытых агнявых пазіцый, навучанне індывідуальна кожнага салдата вядзенню аўтаномных баявых дзеянняў <…>”, — удакладніў Бітны.
19 кастрычніка амерыканскае медыя The Wall Street Journal паведаміла, што на адной з пляцовак Асіповіцкага раёна можа знаходзіцца расійская тактычная ядзерная зброя.
Да такой высновы журналісты прыйшлі, прааналізаваўшы спадарожнікавыя здымкі і матэрыялы беларускіх дзяржСМІ, у прыватнасці “ВаенТВ” і АНТ. Увагу аўтараў публікацыі прыцягнула адна з пляцовак у Асіповіцкім раёне, якая год таму была пакрытая лесам, а ў траўні 2023-га — расчышчаная і абнесеная падвойнай загародай. Такі ж бар’ер, як адзначалася, узведзены вакол расійскага сховішча ядзернай зброі ў Калінінградскай вобласці. Таксама ў Асіповіцкім раёне, на думку The Wall Street Journal, могуць знаходзіцца і патэнцыйныя носьбіты ядзернай зброі — аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы “Іскандэр”.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства