З 2020 года ў выніку рэпрэсій у Беларусі сканалі не менш за 16 чалавек — праваабаронцы
12 лістапада, Позірк. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў выніку палітычных рэпрэсій у Беларусі сканалі не менш за 16 чалавек. Такія звесткі прыводзіць праваабарончая арганізацыя “Прававая ініцыятыва” ў апублікаваным 12 лістапада дакладзе “Палітычныя забойствы”.
Праваабаронцы адзначаюць гібель трох мужчын ад прымянення супрацоўнікамі сілавых структур агнястрэльнай зброі. Мінчанін Аляксандр Тарайкоўскі і жыхар Брэста Генадзь Шутаў былі застрэленыя ў жніўні 2020 года падчас вулічных акцый пратэсту, а IT-спецыяліст Андрэй Зельцэр загінуў у сваёй кватэры, “абараняючы ад невядомых у цывільным адзенні жыллё і сям’ю”. Да гэтых злачынстваў, сцвярджаецца ў дакладзе, датычныя сілавікі спецыяльных падраздзяленняў МУС, КДБ і Мінабароны.
Таксама вынікам гвалтоўных дзеянняў прадстаўнікоў улады стала смерць мінскага мастака Рамана Бандарэнкі, які быў моцна збіты на “плошчы Перамен”.
Аўтары справаздачы звяртаюць увагу на чатыры выпадкі, прызнаныя суіцыдам, што стала следствам палітычнага пераследу.
18-гадовы Дзмітрый Стахоўскі выкінуўся з 16-га паверха аднаго са сталічных інтэрнатаў. Жыхар Ваўкавыска (Гродзенская вобласць), член выбарчай камісіі Канстанцін Шышмакоў, які адмовіўся падпісаць выніковы пратакол, знойдзены павешаным. Таксама ў выніку павешання сышлі з жыцця супрацоўнік прадпрыемства “Нафтан” (Наваполацк, Віцебская вобласць), актывіст незалежнага прафсаюзу Уладзімір Крысёнак і футбольны фанат з Маладзечна (Мінская вобласць) Мікіта Крыўцоў.
Смерць васьмярых чалавек звязана са знаходжаннем у месцах пазбаўлення волі. Палітвязні Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін і Мікалай Клімовіч памерлі пры да канца не высветленых абставінах і з-за неаказання своечасовай медыцынскай дапамогі. Пакончыў з сабой, адбываючы пакаранне, палітвязень Дзмітрый Дудойць са Смаргоні (Гродзенская вобласць).
Пасля затрымання і ў выніку збіцця ў РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля памёр Аляксандр Віхор, у аддзяленні міліцыі ў Лідзе (Гродзенская вобласць) — памёр Дзмітрый Сарокін.
Ад наступстваў перанесенага ў ізалятары COVID-19 памерлі 53-гадовая мінчанка Алена Амеліна і 57-гадовы жыхар Асіповічаў (Магілёўская вобласць) Сяргей Шчацінка.
Прааналізаваўшы кожны эпізод, “Прававая ініцыятыва” заяўляе, што адказнасць за смерць названых 16 чалавек з непасрэдна вінаватымі павінны падзяліць шэраг дзяржаўных структур і асоб. Гэта асабіста Аляксандр Лукашэнка, Міністэрства ўнутраных спраў, Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства абароны, Следчы камітэт, пракуратура, а таксама судовыя інстанцыі і іх супрацоўнікі — Вярхоўны суд, старшыні ўсіх судоў агульнай юрысдыкцыі і суддзі, якія выносілі прысуды і пастановы па палітычна матываваных справах.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка