“Вясна”: З 2020 года палітвязнямі прызнаныя 2.787 чалавек

6 снежня, Позірк. З 2020 года палітвязнямі прызнаныя 2.787 чалавек, вынікае з дакладу праваабарончага цэнтру “Вясна” “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2023”.
На канец лістапада ў Беларусі налічвалася 1.447 палітвязняў; за месяц гэты статус атрымалі 20 чалавек. Каля 1.350 палітвязняў з 2020 года вызваленыя ў сувязі з адбыццём тэрміну пакарання, змяненнем меры стрымання, прызначэннем у судзе пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, або ў сувязі з памілаваннем.
Праваабаронцы адзначаюць, што з пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі ў сувязі з затрыманнем і крымінальным пераследам бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. Па стане на 29 лістапада 2023 года ў краіне налічвалася 10 палітвязняў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі або цяпер з’яўляюцца непаўналетнімі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацейчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Мікіта Бруй.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на канец лістапада ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 31 прадстаўнік СМІ.
Праваабаронцы працягваюць фіксаваць адвольны палітычна матываваны пераслед у крымінальным і адміністрацыйным парадку, а таксама іншыя формы рэпрэсій, катаванні і іншыя віды забароненага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў вулічных пратэстаў 2020–2021 гадоў, палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў.
Палітвязні ў калоніях падвяргаюцца асабліва высокім рэжымным патрабаванням, жорсткаму абыходжанню, падкрэсліваецца ў дакладзе, іх адвольна і выбарча падвяргаюць пакаранням у дысцыплінарным парадку, некаторым рэгулярна падаўжаюць тэрмін пазбаўлення волі падчас або пасля адбыцця пакарання паводле прыгавора.
У лістападзе “Вясне” стала вядома пра не менш чым 465 адміністрацыйных субоў, у тым ліку 105 з прызначэннем штрафу і 69 — з прызначэннем адміністрацыйнага арышту па палітычна матываваных справах.
Праваабаронцы рэгулярна выяўляюць і дакументуюць факты прымянення катаванняў і забароненых відаў абыходжання ў ходзе расследавання “палітычных” спраў, а таксама забароненых відаў абыходжання з затрыманымі паводле падміністрацыйных абвінавачванняў.
“Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму з’яўляецца крытычнай”, — рэзюмуецца ў справаздачы.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


