Лукашэнка абвінаваціў НАТО ў жаданні раз’яднаць, а потым нацкаваць адзін на аднаго краіны СНД
14 снежня, Позірк. Членам Садружнасці Незалежных Дзяржаў трэба “апярэдзіць апанентаў” і не дапусціць “рэалізацыі тых сцэнарыяў”, якія яны “спрабуюць навязаць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 снежня ў Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі органаў бяспекі і выведвальных службаў краін СНД.
“Як мне дакладваюць (можа быць, у вас іншая інфармацыя), адна з асноўных задач выведсупольнасці НАТО і іх саюзнікаў — дэзінтэграцыя постсавецкай прасторы. Яны хочуць спачатку ўбіць клін у нашыя з вамі шматвяковыя добрасуседскія стасункі, а затым нацкаваць адзін на аднаго”, — цытуе Лукашэнку неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Паводле яго слоў, улады ў Мінску бачаць “актыўнасць замежных спецслужбаў” на беларускай тэрыторыі. “Формы іх працы набываюць усё больш агрэсіўны характар. Да нас закідваюць не проста шпіёнаў, а ўжо агентаў-тэрарыстаў”, — сцвярджае ён.
Лукашэнка заявіў, што “свет апускаецца ў хаос з непрадказальнымі наступствамі”, а “намацаць нават крохкую раўнавагу пакуль не ўдаецца”. На яго думку, “разбурана сістэма проціваг, збалансаваная раней узаемадапаўняльнымі дагаворамі, у тым ліку ў сферы ядзернага стрымлівання”.
“Абсалютна падтрымліваю пункт гледжання першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які нядаўна сказаў, што як ніколі свет блізкі да ядзернай вайны. У такіх умовах узрастае роля спецыяльных службаў, найважнейшай задачай якіх з’яўляецца забеспячэнне абароны сваіх дзяржаў і грамадзян ад унутраных і знешніх пагроз”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Варта адзначыць, што бяспека ў рэгіёне была парушана ў лютым 2022 года ў выніку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, у якім афіцыйны Мінск падтрымаў Маскву.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка