Міністр працы: Мы ўсе павінны быць у ружжо за тое, каб захаваць сям’ю з нашымі традыцыйнымі каштоўнасцямі
16 кастрычніка, Позірк. “Мы ўсе павінны быць у ружжо за тое, каб захаваць сям’ю з нашымі традыцыйнымі каштоўнасцямі”, — заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч на міжнароднай канферэнцыі “Сям’я ў цэнтры сацыяльна-дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы” 16 кастрычніка ў Мінску.
“Каб у нашай традыцыйнай сям’і было як мага больш здаровенькіх, а самае галоўнае шчаслівых дзяцей, якія маглі б рэалізаваць сябе сёння і заўтра”, — дадала чыноўніца (цытаты з відэафрагмента ў тэлеграм-канале Мінпрацы).
На думку Касцевіч, падрыхтоўку да сямейнага жыцця неабходна пачынаць са школы. Яна адзначыла, што на гэты конт маецца дамоўленасць з Міністэрствам адукацыі — да 2025 года “кожнае дзіця павінна быць ахоплена” факультатывам “Асновы сямейнага жыцця”.
Сярод мер падтрымкі сем’яў з дзецьмі міністр згадала праграму сямейнага капіталу, адрасную сацыяльную дапамогу тым, хто ў патрэбе, падтрымку пры будаўніцтве жылля. Паводле яе інфармацыі, за пяць гадоў каля 50 тыс. шматдзетных сем’яў атрымалі новыя кватэры.
Канферэнцыя арганізавана Мінпрацы пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.
29 верасня старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава заявіла, што традыцыйнымі каштоўнасцямі Беларусі з’яўляюцца “шлюб паміж мужчынам і жанчынай, нараджэнне дзяцей у традыцыйнай сям’і”.
“Цяпер мы сталі ўсведамляць: Дзень святога Валянціна адзначалі, чаму не Дзень Пятра і Фяўронні, якія з’яўляліся сімвалам веры, адданасці і любові адзін да аднаго? І зараз мы вырашылі больш настойліва расказваць пра традыцыйныя каштоўнасці, пачынаючы з дзіцячага дашкольнага ўзросту. Таму што і ў дачыненні да сям’і можна дайсці да абсурду — мы гэта бачым у іншых краінах”, — сказала Качанава на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын Маскоўскага раёна Мінска.
Летась 29 снежня Качанава падчас пасядэння “рады старэйшын” выказала меркаванне, што Беларусі па прыкладзе Расіі трэба прыняць закон аб забароне прапаганды ЛГБТ.

- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗафіксаваная суседнімі краінамі ЕС актыўнасць нелегалаў амаль у 18 разоў ніжэйшая, чым на пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка"Спыніць беззаконне і самаўпраўства пана — Гомельскі завод пускавых рухавікоў правяраюць пасля звароту грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 9,3 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зменшылася колькасць тых, хто адпачыў у санаторыі Belorus у літоўскім ДрускінінкаіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 2025 год выручка санаторна-курортных арганізацый ад экспарту паслуг вырасла на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


