Прэзідэнт Еўрапарламента: Мы працягнем падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы
13 верасня, Позірк. Еўрапейскі парламент (ЕП) працягне падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і “адыгрываць актыўную ролю ў фармаванні рэакцыі” Еўрасаюза на палітычны крызіс ў Беларусі, заявіла 13 верасня на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу прэзідэнт ЕП Раберта Метсола.
Паводле яе слоў, беларускі народ “павінен мець магчымасць жыць свабодна” і ” быць свабодным ад аўтакратыі і прыгнёту”.
“Вельмі важна, каб мы і далей пашыралі санкцыі Еўрапейскага саюза супраць рэжыму [Аляксандра Лукашэнкі] і не выпускалі з-пад увагі тое, што ён зрабіў”, — цытуе Метсолу прэс-служба ЕП.
Па выніках выступу беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Еўрапарламент прыняў справаздачу аб стасунках ЕС з Беларуссю, у якой заклікаў рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў і “рашуча асудзіў” ролю Мінска ў вайне супраць Украіны.
У дакуменце выказваецца “вялікая занепакоенасць” з нагоды палітычнага, эканамічнага, вайсковага і культурнага падпарадкавання Беларусі Маскве, што “ператварае краіну дэ-факта ў дзяржаву-сатэліт, якая валодае тактычнай ядзернай зброяй пад расійскім камандаваннем”.
Дэпутаты Еўрапарламента таксама заклікаюць да ўзмацнення санкцый супраць Беларусі, падкрэсліваючы, што “знаходжанне на беларускай тэрыторыі наймітаў ПВК “Вагнер” стварае новыя патэнцыйныя рызыкі бяспекі для Украіны, а таксама для іншых суседзяў Беларусі”.
Справаздача была зацверджаная 453 галасамі (21 супраць, 40 устрымаліся).
Гл. таксама па тэме:
Еўрапарламент 12 верасня разгледзіць даклад аб адносінах з Беларуссю
Камітэт Еўрапарламента па замежных справах заклікаў МКС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі (дапоўнена)

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

