ПП НС прыняла папраўкі, паводле якіх толькі асобы са спецрэестра могуць аказваць паслугі рэкламы ў інтэрнэце

29 снежня, Позірк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 29 снежня прынялі ў другім чытанні законапраект з папраўкамі да законаў “Аб рэкламе” і “Аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі”, паведамляе прэс-служба ПП НС.
Калі законапраект будзе ўхвалены Саветам Рэспублікі і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, урад атрымае паўнамоцтвы вызначаць парадак фармавання рэестра рэкламараспаўсюджвальнікаў.
Дакумент прадугледжвае ўвядзенне забароны на аказанне паслуг па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не ўключаны ў гэты рэестр.
Папраўкі прадугледжваюць змену парадку ўзгаднення вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце. Сярод іншага ўсталёўваецца забарона на вядзенне ІП дзейнасці па размяшчэнні вонкавай рэкламы трэціх асоб, а дзяржаператарам вонкавай рэкламы дадуць права размяшчаць яе “на дзяржаўнай нерухомай маёмасці без правядзення таргоў”.
Рэкламараспаўсюджвальнікаў абавяжуць “забяспечваць на патрабаванне дзяржаўных органаў размяшчэнне на прыналежных ім сродках вонкавай рэкламы сацыяльнай рэкламы дзяржаўных святаў, агульнарэспубліканскіх святочных дзён і памятных дат, а таксама сацыяльнай рэкламы ў сферы забеспячэння дзяржаўнай і (або) грамадскай бяспекі”.
Законапраект удакладняе патрабаванні да размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы “на помніках архітэктуры і іншых аб’ектах нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў”, здымае забарону на размяшчэнне рэкламы на шкле цягнікоў метрапалітэна.
Прадугледжваецца “лібералізацыя шэрагу патрабаванняў” у галіне рэкламы на тэлебачанні і радыё. У прыватнасці, рэкламны час у перыяд з 18:00 да 22:00 будзе павялічаны з 16 да 18 хвілін на працягу кожнай гадзіны; дазваляецца рэклама алкагольных напояў у начны час; здымаецца забарона на рэкламу ў выглядзе накладанняў (у тым ліку “бягучым радком”) у перадачах працягласцю менш за 15 хвілін; на адну гадзіну павялічваецца дазволены час для рэкламавання піва, слабаалкагольных напояў, гульнявых устаноў і азартных гульняў (з 21:00 да 7:00).
Дакумент ўсталёўвае забарону “на адмову ў заключэнні дагавора на аказанне паслуг тэлефоннай, тэлекснай, факсімільнай, сотавай рухомай электрасувязі, электроннай пошты з прычыны адмовы патэнцыйнага абанента або адрасата ў дачы згоды на атрыманне рэкламы”.
У першым чытанні законапраект быў прыняты 29 лістапада.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка