Адпраўлены ў адстаўку намеснік кіраўніка Мінэнерга Міхадзюк, які курыраваў БелАЭС
29 снежня, Позірк. Намеснік міністра энергетыкі 68-гадовы Міхаіл Міхадзюк вызвалены ад пасады пастановай Савета Міністраў № 956.
Дакумент з’явіўся ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, афіцыйна ён яшчэ не апублікаваны.
На пасадзе намесніка кіраўніка Мінэнерга Міхадзюк працаваў з 2005 года, сярод іншага курыраваў праект Беларускай атамнай электрастанцыі.
19 снежня Міхадзюк зняпраўдзіў інфармацыю агенцтва “Блумберг” аб няштатнай сітуацыі на БелАЭС у 2022 годзе, назваўшы “гэты фэйк” спробай “дыскрэдытаваць нашы цёплыя стасункі з нашым старэйшым братам Расійскай Федэрацыяй”.
Паводле заявы чыноўніка, “канструктыўнае ўзаемадзеянне” Беларусі і РФ “нарошчвае мускулы нашай эканомікі і павышае ўзровень жыцця нашых людзей”, а паведамленне агенцтва — “гэта чарговая спроба” дыскрэдытацыі праекта.
“Выхопліваюць асобныя моманты рабочыя, якія былі падчас збудавання, і спрабуюць паднесці гэта як нейкую катастрофу. Няма ніякай катастрофы. Мы ні сабе не ворагі, і не ворагі нашым суседнім краінам, і разумеем сваю адказнасць перад нашымі дзецьмі, унукамі, перад будучымі пакаленнямі”, — сказаў чыноўнік.
18 снежня “Блумберг” са спасылкай на наяўныя ўнутраныя дакументы карпарацыі “Расатам” паведаміў, што ў 2022 годзе інжынеры, якія рыхтавалі да падлучэння новы рэактар для Астравецкай АЭС, выявілі праблему, праз якую “Расатам” 25 лютага 2022 года адклаў запуск энэргаблока. У матэрыяле згадваюцца і іншыя праблемы станцыі. Агенцтва адзначыла, што Беларусь стала “выпрабавальным палігонам” для новай канструкцыі рэактара, які “Расатам” экспартуе па ўсім свеце.
Гл. таксама:
Лукашэнка хоча другую АЭС, хоць энергію з першай падзець няма куды (на рускай мове)
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЭксперты не чакаюць значнай палітычнай адлігі пасля выбараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка