23 раёны Беларусі вызначаныя ўрадам як “тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы”

4 студзеня, Позірк. “Тэрыторыямі з напружанай сітуацыяй на рынку працы ў 2024 годзе” названыя 23 раёны Беларусі. Адпаведны пералік зацверджаны пастановай урада ад 28 снежня 2023 года, апублікаванай 4 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, “напружанай сітуацыяй на рынку працы” характарызуюцца ў Брэсцкай вобласці Івацэвіцкі і Маларыцкі раёны, у Віцебскай — Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шумілінскі, у Гомельскай — Ельскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, у Гродзенскай — Дзятлаўскі, у Мінскай — Вілейскі, у Магілёўскай — Дрыбінскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Асіповіцкі, Чэрыкаўскі.
Сітуацыю на беларускім рынку працы ў апошнія гады адрознівае недахоп работнікаў.
Паводле звестак Белстата, у эканоміцы Беларусі ў лістападзе 2023 года было занята 4 млн 140,5 тыс.чалавек — на 2,8 тыс. менш (0,07%), чым месяцам раней (4 млн 143,3 тыс.).
У студзені 2023 года налічвалася 4 млн 172,9 тыс. работнікаў, лютым — 4 млн 172,4 тыс., сакавіку — 4 млн 175,9 тыс., красавіку — 4 млн 163,8 тыс., траўні — 4 млн 150,7 тыс., чэрвені — 4 млн 148,1 тыс., ліпені — 4 млн 147 тыс., жніўні — 4 млн 151 тыс., верасні — 4 млн 137,9 тыс.
Па выніках 2022 года колькасць занятых на рынку працы зменшылася на 55 тыс., 2021-га — на 39,4 тыс., у 2020-м — на 29,6 тыс.
У трэцім квартале 2023 года ўзровень занятасці насельніцтва (стаўленне колькасці занятага насельніцтва да колькасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 67,7% (годам раней — 68,5%).
Гл. таксама:
Праблемы на рынку працы сталі галоўным выклікам для эканомікі (на русккай мове)

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

