МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” супольнасць “пад кіраўніцтвам” расійскага палітолага Суздальцава

11 студзеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 11 студзеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “аб’яднаных пад агульнай назвай і кіраўніцтвам грамадзяніна Расіі Суздальцава А.І.”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце МУС.
Адзначаецца, што “фарміраванне” пад назвай “Андрэй Суздальцаў” вядзе “экстрэмісцкую дзейнасць як на тэрыторыі Расіі, так і Беларусі”.
Асацыяваным з гэтым “экстрэмісцкім фарміраваннем” рэсурсам у пераліку пазначаны тэлеграм-канал расійскага палітолага Андрэя Суздальцава.
На канал Суздальцава падпісана 5,2 тыс. карыстальнікаў. У 2006 годзе ўлады з прычыны “пагрозы нацыянальнай бяспецы” пазбавілі яго дазволу на жыхарства ў Беларусі, дэпартавалі і забаранілі ўезд у краіну на 5 гадоў. Цяпер працуе ў Нацыянальным даследчым універсітэце “Вышэйшая школа эканомікі” (РФ).
Летась улетку кантэнт яго тэлеграм-канала быў прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларуска-польскай мяжы нелегальныя мігранты не фіксуюцца два тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені 2026 года зафіксавана дадатнае сальда знешняга гандлю ў памеры 117,2 млн долараў — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ 2026-2027 гадах на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей будзе створаны новы рэспубліканскі заказнікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



