Прыгавор рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Манцэвічу пакінуты без змен — 4 года зняволення

23 студзеня, Позірк. Прыгавор рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу — 4 гады пазбаўлення волі — пакінуты без зменаў. Адпаведнае рашэнне 23 студзеня прыняў Мінскі абласны суд пасля разгляду апеляцыйнай скаргі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
3 лістапада 2023 года суд Маладзечанскага раёна (суддзя Сяргей Іршын) прызнаў Манцэвіча вінаватым паводле арт. 3691 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Акрамя таго, галоўны рэдактар медыя быў аштрафаваны на 400 базавых велічыняў (на той момант 14.800 рублёў).
Абвінавачанне сцвярджала, што Манцэвіч, з’яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта “распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах загадзя ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады”.
Мужчына не прызнаў віну.
“Рэгіянальная газета” выдавалася з 1995 года, пісала пра падзеі ў сямі раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей — Маладзечанскім, Мядзельскім, Вілейскім, Смаргонскім, Валожынскім, Ашмянскім і Астравецкім.
У 2020-м газета паведамляла пра пратэсты у рэгіёне, дзеянні міліцыі.
19 ліпеня 2021 года сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю з вобшукам. Манцэвіча з жонкай, а таксама журналістак Зою Хруцкую і Анастасію Уткіну забралі на допыт. Іх адпусцілі ў той жа дзень, але ў медыя забралі ўсю тэхніку. 22 ліпеня рэдакцыя абвясціла, што спыняе выпуск газеты (раней гандлёвыя сеткі адмовіліся яе прадаваць), але працягнула працу на сайце і ў сацыяльных сетках.
У 2022 годзе Міністэрства інфармацыі прызнала “экстрэмісцкімі матэрыяламі” 15 артыкулаў “Рэгіянальнай газеты”, у 2023-м — увесь кантэнт яе сайта і сацсетак.
15 сакавіка 2023 года Манцэвіча затрымалі дома ў Вілейцы.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзяцца 34 прадстаўнікі беларускіх медыя.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



