Лукашэнка: На поўдні вайна, на захадзе — Польшча, Літва — і таго горш, рыхтуюцца адпаведныя атрады
23 студзеня, Позірк. Рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы на 2024 год зацвердзіў 23 студзеня Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі яго прэс-службы, сёлета “прыярытэтныя намаганні” будуць сканцэнтраваныя на выяўленні і спыненні “выклікаў і пагроз нацыянальным інтарэсам Беларусі ў памежнай прасторы, забеспячэнні бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, далейшым нарошчванні інжынернага ўладкавання дзяржаўнай мяжы”.
“Працягнецца будаўніцтва і ўвод у строй новых комплексаў падраздзяленняў мяжы і аб’ектаў памежнай інфраструктуры, далейшае развіццё, абсталяванне сучасным узбраеннем і тэхнікай манеўраных груп. У прыярытэце і ўдасканаленне баявой, прафесійнай падрыхтоўкі органаў пагранічнай службы, вучэбнай матэрыяльна-тэхнічнай базы, далейшае развіццё сістэмы падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Лукашэнка падчас падпісання заявіў, што цяперашняе рашэнне на ахову мяжы “мае сваю асаблівасць” з прычыны “асаблівай сітуацыі”: “На поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш. Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаныя”.
Ён заявіў, што ў Беларусі ведаюць “байцоў гэтых атрадаў”, якія “гатовыя ўжо ваяваць супраць уласнай краіны”.
“Таму, як я заўсёды вайскоўцам кажу і асабліва міністру абароны, мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму кажучы. Ні ў якім разе нельга дапусціць нейкіх выпадковых развіццяў падзей на нашай мяжы. Таму пільнасць і яшчэ раз пільнасць”, — сказаў Лукашэнка.
На падпісанні рашэння прысутнічалі дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін і яго намеснік — начальнік Генштаба УС Віктар Гулевіч, старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў. Паводле слоў Лукашэнкі, яны “нядрэнна выконваюць свае функцыі”.
Ён заявіў, што Беларусь узмацніла мяжу войскам і пацікавіўся, “якая яе функцыя і роля” там, як аказваецца падтрымка пагранвойскам.
Лукашэнку праінфармавалі, што ў Латвіі да аховы мяжы “разам са штатнымі падраздзяленнямі прыцягнутыя таксама вайскоўцы Узброеных сіл і супрацоўнікі паліцыі”, летась там “значна пачасціліся спробы выправаджэння мігрантаў на тэрыторыю Беларусі”.
У Літве, сцвярджаюць чыноўнікі, “прыгранічная тэрыторыя актыўна выкарыстоўваецца таксама для дыслакацыі падраздзяленняў узброеных сіл ЗША і Германіі”. Яны рэгулярна ўдзельнічаюць у аператыўна-тактычных вучэннях, якіх у 2023 годзе было праведзена “да дванаццаці”.
“Вайскоўцам трэба мець [гэта] на ўвазе і трымаць іх, шчыра скажам, у прыцэле”, — заявіў Лукашэнка.
Польшча, як паведаміў Моластаў, “праводзіць штодзённую паветраную выведку і патруляванне ўздоўж дзяржаўнай мяжы”. Лукашэнка ў сваю чаргу, спаслаўшыся на даныя беларускіх пагранічнікаў, заявіў, што “супраць мігрантаў практычна не працуе” ўсталяваны з польскага боку 5-метровы плот, “яго пераадольваюць без праблем”.
“Цалкам дакладна. Самі палякі ацэньваюць эфектыўнасць свайго плота ўсяго толькі на 60%. Не больш за тое”, — сказаў на гэта кіраўнік Дзяржпагранкамітэта.
Паводле яго слоў, абстаноўка на мяжы Беларусі з суседнімі краінамі “застаецца стабільна напружанай, але разам з тым прагназуемай і кантраляванай”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства