Лукашэнка разлічвае, што новы міністр аховы здароўя “пакладзе канец кланавасці” ў ведамстве
25 студзеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка назваў “найпершай задачай” новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева “паглядзець на склад Мінздароўя”.
“Цікавіўся і мінулым, і цяперашнім вашым, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. — Праблем я не бачу. Думаю, што вы здольныя ўзначаліць міністэрства. Але нам давядзецца паглядзець і на само міністэрства, на склад міністэрства. А так у нас атрымліваецца, калі нейкія недахопы — вінаваты кіраўнік. Так, ён у першую чаргу вінаваты. Але нясуць адказнасць за сітуацыю, за становішча спраў і іншыя. І намеснікі, і начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў, і гэтак далей. Звярніце на гэта ўвагу”.
На думку Лукашэнкі, у Мініздароўя павінны працаваць “выключна прафесіяналы, адданыя сваёй справе і дзяржаве людзі”.
Паводле яго слоў, Хаджаеў “чалавек пазакланавы”. Лукашэнка сказаў новаму кіраўніку ведамства: “Хоць у Мінздароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы, і іншае. Чаго толькі не хапае… Гэтага быць не павінна. Я вельмі разлічваю, што вы пакладзеце канец гэтаму. Адданы справе чалавек, прафесіянал, дзяржаўнік. Каб ён не сядзеў на пасадзе і не глядзеў кудысьці там на суседнюю краіну, як бы хутчэй збегчы — не тое грошай больш, не тое яшчэ чагосьці. З гэтым мы таксама разбірацца пачалі”.
Таксама Лукашэнка выказаўся пра тых, хто з’ехаў з Беларусі: “А то ў нас некаторыя збеглыя на Захадзе сядзяць, а тут сваячкі і іншыя робяць тое, што тварылі раней. Толькі цішком. Мы гэта бачым і прымаем меры процідзеяння. Сітуацыя няпростая. Страціць краіну мы не можам. Беларусь павінна быць суверэннай, незалежнай дзяржавай, не ствараць праблем суседзям. І гэта краіна, дзе павінны жыць і дзеці нашы, і ўнукі, і гэтак далей. Таму падыходзіць трэба з гэтай ідэяй да прызначэння кадраў, фарміравання складу міністэрства і далейшых дзеянняў. Гэта ў вас станоўчая якасць, што вы — чалавек у гэтым плане свабодны ад усялякіх асоб і ціску”.
Ён заявіў, што ў сферы аховы здароўя “трэба лічыць грошы: “Каб не было так, як у нас было раней у часы пандэміі і пасля: вакцынацыю праводзілі — не праводзілі, дзесьці ў сметніцу гэтыя вакцыны выкінулі, а дзесьці знішчылі на месцы. Але гэта вялікія грошы. Такія факты былі (у адной з гомельскіх паліклінік медсястра прышчэпачнага кабінета, загадчыца аддзялення і старэйшая медсястра знішчылі больш за 92 тыс. доз вакцын на 2,7 млн рублёў, каб прадэманстраваць высокія паказчыкі вакцынацыі насельніцтва, распачатая крымінальная справа. — “Позірк“.)”.
Лукашэнка таксама даручыў Хаджаеву “глядзець у тым ліку на экспарт паслуг”: “Мы пайшлі шырока і вельмі запатрабаваныя ў краінах, якія развіваюцца, асабліва ў афрыканскіх. Яны вельмі просяць нас дапамагчы нават не проста ўдасканаліць, а стварыць сістэму аховы здароўя, дапамагчы з падрыхтоўкай лекараў. Давядзецца працаваць і там, як бы ні было складана і цяжка”.
25 студзеня Лукашэнка звольніў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, прызначыўшы на гэтую пасаду дырэктара РНПЦ псіхічнага здароўя Хаджаева.
Характэрна, што ён з’яўляецца сынам Валерыя Хаджаева, які менш за год у 2010–2011 займаў пасаду першага намесніка міністра аховы здароўя пры былым міністры Васілі Жарко. На гэтую пасаду старэйшага Хаджаева ўзгадняў Лукашэнка.
На пасадзе першага намесніка міністра Хаджаева змяніў Піневіч, які прапрацаваў на ёй з 2011 года па жнівень 2020-га.
Зараз Валерый Хаджаеў — дырэктар расійскага прадпрыемства “ПСКОЎ ФАРМА”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка