У Беларусі з’явіцца рэестр пасажырскіх перавозак

26 студзеня, Позірк. Стварэнне “рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах” прадугледжана ўказам № 32, падпісаным 25 студзеня Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле інфармацыі яго прэс-службы, у рэестр, аператарам і ўладальнікам рэестра якога будзе Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый, уключаць звесткі пра перавозчыкаў, транспартныя сродкі (аўтобусы, легкавыя аўтамабілі, аўтамабілі-таксі), кіроўцаў, дыспетчарскія перавозкі ў нерэгулярных зносінах, дыспетчараў таксі.
З 1 жніўня па 31 кастрычніка гэтага года за ўключэнне ў рэестр дзяржаўная пошліна брацца не будзе.
Замежных дыспетчараў, якія жадаюць працаваць на беларускім рынку, згаданы ўказ “Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў” абавязвае ствараць юрыдычныя асобы на тэрыторыі краіны.
У цэлым адзначаецца, што нормы дакумента скіраваныя на “ажыццяўленне бяспекі аўтамабільных перавозак”, “стварэнне ўмоў для добрасумленнай канкурэнцыі”, “падвышэнне якасці паслуг і далейшае ўдасканаленне праваадносін у сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў”.
Летась 14 лістапада тэма перавозак абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі.
“Хто не ўключаны ў гэты рэестр, апынаецца па-за законам, яго дзейнасць будзе выяўляцца і спыняцца кантралюючымі органамі, — сказаў Лукашэнка. — Гэта значыць табе дазволілі перавозіць людзей таксі і маршруткамі, ты ў рэестры — ідзі і вазі. Правілы будуць таксама вызначаныя”.
У выпадку перавозкі пасажыраў перавозчыкам, не ўключаным у рэестр, “крок налева, крок направа — найжорсткае пакаранне”, заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, за 9 месяцаў 2023 года праверана больш за 10 тыс. аўтамабіляў, якія перавозілі людзей. Выяўлена каля 9 тыс. парушэнняў. Былі выпадкі, калі ў маршрутных таксі, якія курсіруюць паміж гарадамі, пасажыраў перавозілі кіроўцы без неабходнай катэгорыі і допуску, без захавання рэжыму працы і адпачынку, тэхагляду аўтамабіля.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка