Беларусі і Узбекістану трэба больш гандляваць, лічаць Лукашэнка і Мірзіёеў

8 лютага, Позірк. Мінск і Ташкент “працягнуць прыкладаць намаганні для далейшага развіцця партнёрства”, гаворыцца ў сумеснай заяве Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.
У дакуменце, прынятым 8 лютага ў рамках візіту Лукашэнкі, адзначае яго прэс-служба, гаворыцца, што “прыярытэтным кірункам” беларуска-ўзбекскіх стасункаў з’яўляецца “далейшае пашырэнне ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”.
Бакі заявілі, што важна нарошчваць аб’ёмы ўзаемнага гандлю і яго наменклатуру “шляхам уключэння ў тавараабарот прадукцыі з высокім дададзеным коштам, фармавання спрыяльных умоў для транзіту знешнегандлёвых грузаў, развіцця супрацы паміж суб’ектамі прадпрымальніцтва, прыватнага сектара і рэгіёнамі дзвюх краін”.
Беларусь і Узбекістан маюць намер стварыць спрыяльныя ўмовы для “актыўнага развіцця механізмаў падтрымкі экспартна-імпартных аперацый”, а таксама “правядзення на рэгулярнай аснове выставак прамысловай, сельскагаспадарчай, харчовай і тэхналагічнай прадукцыі, бізнес-форумаў”.
Прыярытэтным названая супраца ў галіне сельскай гаспадаркі, комплекснае развіццё сувязей “па лініі аграпрамысловых комплексаў, гарантавання харчовай бяспекі”.
Лукашэнка на перамовах з Мірзіёевым назваў Узбекістан “братэрскай рэспублікай”, якая “інтэнсіўна развіваецца”. Паводле яго слоў, цяперашнія лічбы тавараабароту — амаль 600 млн долараў — “не адпавядаюць наяўнаму патэнцыялу, хоць і з’яўляюцца рэкордным паказчыкам”. “У бліжэйшыя год-паўтара трэба выходзіць на адзін мільярд і глядзець наперад”, — сказаў ён.
Беларусь, сцвярджае Лукашэнка, гатовая зрабіць унёсак у мадэрнізацыю Узбекістана. “Тыя тэхналогіі, якія вам патрэбныя на сёння і нават заўтра, іх мы маем, — заявіў ён. — Не трэба нідзе хадзіць па свеце і кланяцца. Мы вам гэта прапануем з адкрытым сэрцам, нічога не патрабуючы ад вас. І запатрабаваць не можам: мы роўнавялікія, аднолькавыя краіны, што мы будзем адзін ад аднаго патрабаваць”.

- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі больш за 275 тыс. чалавек занята цяжкай фізічнай і напружанай працай — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле росту цэн на харчовыя тавары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені — траўні амаль палова ўсіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей, якія загінулі ў ДТЗ, за год павялічылася на 57% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка