Літоўскія памежнікі перахапілі два дроны з беларускімі цыгарэтамі

12 лютага, Позірк. Два самаробныя беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) з грузам кантрабандных цыгарэт з тэрыторыі Беларусі былі “прымусова пасаджаныя” супрацоўнікамі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы ў мінулыя выходныя, паведаміла 12 лютага прэс-служба літоўскага памежнага ведамства.
Паводле інфармацыі САДМ, у ноч на суботу 10 лютага супрацоўнікі памежнага кантрольна-прапускнога пункта Капчамесціс Варэнскага памежнага атрада падчас дзяжурства на мяжы з Беларуссю ў вёсцы Сіргушкес (Лаздзійскі раён) “пачулі гук, які звычайна маюць дроны”. Пры дапамозе прыбора начнога бачання памежнікі зафіксавалі пралёт БПЛА “з прымацаваным грузам на тэрыторыю Літвы на невялікай вышыні”.
“Аператыўна выкарыстаўшы сістэму перахопу дронаў, афіцэры САДМ паспяхова перахапілі кантроль над БПЛА і прымусілі яго прызямліцца. Ва ўпакоўцы, прымацаванай да самаробнага дрона, знаходзілася 500 пачкаў цыгарэт “Мінск Капіталк QS” з беларускімі акцызнымі маркамі”, — удакладняецца ў паведамленні.
Увечары 11 лютага памежнікі Капчамесціса,”якія назіралі за ўчасткам мяжы з Беларуссю ў раёне вёскі Гердашай (Друскінінкайскі муніцыпалітэт), заўважылі яшчэ адзін БПЛА, які ляцеў з Беларусі”.
“Выкарыстаўшы антыдронавае абсталяванне, памежнікі перахапілі БПЛА і прызямлілі яго на мяжы з Беларуссю, — паведамляе пагранведамства. — Да чатырохвінтавага самаробнага дрона кантрабандысты з Беларусі прымацавалі пакет з 750 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызамі”.
Самаробныя БПЛА і груз цыгарэт, паводле інфармацыі САДМ, захоўваюцца ў падраздзяленні Варанскай пагранслужбы да далейшага рашэння па факце кантрабанды.
21 лістапада мінулага года кіраўнік Нацыянальнага цэнтра крызіснага кіравання Літвы Вілмантас Віткаўскас заявіў, што ў барацьбе з кантрабандай “найбольш эфектыўныя тэхналагічныя сродкі, а не закрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю”.
“У нас шмат выпадкаў выкарыстання дронаў і лодак [для перапраўкі грузаў], людзі нясуць і перакідваюць [кантрабанду] праз плот, — канстатаваў чыноўнік. — Тут з’ява значна шырэйшая, і само па сабе закрыццё КПП не дасць чаканага эфекту. Ёсць значна лепшыя арганізацыйныя меры, якія дапамагаюць змагацца з кантрабандай, і мы з ёй змагаемся дастаткова добра”.
Пра тое, што беларускія кантрабандысты сталі “ўсё часцей выкарыстоўваць для транспарціроўкі цыгарэт дроны”, каб абыйсці сістэму відэаназірання на мяжы, а таксама практыкаваць “перакідкі” праз памежную загароду паведамляў 26 красавіка 2023 года намеснік кіраўніка САДМ Антанас Мантвідас на пасяджэнні Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны сейма гэтай балтыйскай дзяржавы.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 22 снежня прынялі ў другім чытанні законапраект “Аб змене Паветранага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, які сярод іншага ўстанавіў новы парадак дзяржаўнага ўліку грамадзянскіх БПЛА. Эксплуатацыя няўлічаных грамадзянскіх БПЛА забараняецца. Парадак уліку, а таксама патрабаванні да эксплуатацыі апаратаў вызначыць урад.
Законапраект прадугледжвае забарону на выкарыстанне “эксперыментальнай авіяцыі для выканання паветраных перавозак”. Пералік аб’ектаў сертыфікацыі ў эксперыментальнай авіяцыі будзе ўключаць “эксперыментальныя паветраныя судны, беспілотныя авіяцыйныя комплексы, якія ўключаюць беспілотныя лятальныя апараты з максімальнай узлётнай масай сем і больш кілаграмаў, авіяцыйныя рухавікі, паветраныя шрубы”.
25 верасня Лукашэнка падпісаў указ № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, які забараняе фізічным асобам увозіць, захоўваць, ажыццяўляць абарот, эксплуатаваць і вырабляць грамадзянскія БПЛА.
На працягу паўгода з моманту апублікавання ўказа фізічныя асобы могуць прадаць свае беспілотнікі арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам альбо перадаць іх на захоўванне “ва ўпаўнаважаную арганізацыю, вызначаную ўрадам”.


- Грамадства
- ГрамадстваБеларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён лютага Польшча зафіксавала ў 4 разы больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка

