Карпенка: Правядзенне адзінага дня галасавання дазволіла ўдвая скараціць выдаткі бюджэту на выбарчую кампанію
17 верасня, Позірк. Правядзенне адзінага дня галасавання дазволіла ўдвая скараціць выдаткі бюджэту на выбарчую кампанію, паведаміў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ 17 верасня.
Карпенка не назваў канкрэтных лічбаў, аднак у 2019 годзе, напярэдадні папярэдняй кампаніі, Лідзія Ярмошына, якая тады займала пасаду кіраўніка ЦВК, заяўляла, што на парламенцкія выбары плануецца выдаткаваць 23 млн рублёў супраць 22 млн — на выбары 2016 года.
Паводле слоў Карпенкі, аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў 2024-м і прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе адбудуцца “традыцыйна без выкарыстання электроннага галасавання”.
Разам з тым ён адзначыў, што зараз ідзе праца над канцэпцыяй развіцця цыфравізацыі выбарчай сістэмы, у рамках якой будзе разгледжана пытанне прымянення электроннага галасавання для некаторых катэгорый грамадзян.
“Электроннае галасаванне не ўводзіцца па руху чароўнай палачкі. У краіне павінна для гэтага быць створана разгалінаваная сістэма электронных паслуг, электронны ўрад і іншыя платформы, якія могуць быць у аснове электроннага галасавання”, — сказаў Карпенка.
Гаворачы аб назіранні за выбарамі, ён заявіў, што БДІПЧ АБСЕ “не мае нейкіх адзіных стандартаў адносна ацэнкі выбараў”, а выкарыстоўвае “розныя рэкамендацыі ў разрэзе той ці іншай краіны”, якія адрозніваюцца: “Гэтыя механізмы, на жаль, дэстабілізуюць абстаноўку у некаторых краінах падчас электаральнай кампаніі. Мы маем намер прыцягваць і такія арганізацыі, як ШАС, БРІКС, АДКБ, якія таксама могуць выпрацаваць падыходы для ацэнкі электаральных працэсаў у краінах-удзельніцах”.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя рады. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае паседжанне Ўсебеларускага народнага збору ў новым статуце.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць. З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.

- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка

