Беларусь і Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх аўтобусаў

19 лютага, Позірк. Мемарандум аб стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх аўтобусаў падпісаны ў Харарэ, дзе праходзіць беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум, паведамляюць дзяржСМІ.
Ад Беларусі ў форуме бяруць удзел больш за 60 прадстаўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў — экспарцёраў прамысловай і сельскагаспадарчай сферы, акадэмічнай супольнасці, профільных міністэрстваў і ведамстваў.
На палях форуму таксама “заключаны дагавор на пастаўку беларускай пажарнай тэхнікі для патрэб аднаго з рэгіёнаў Зімбабвэ”.
26 студзеня 2024 года стала вядома, што міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацоўніцтве паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх краін. Паводле словаў чыноўніка, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
31 студзеня гэтага года мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных даных па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн долараў.
Аляксандр Лукашэнка наведаў краіну з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


