Для кантрабанды цыгарэт беларус выкарыстаў хлеб

21 лютага, Позірк. Пра незвычайны спосаб кантрабанды цыгарэт з Беларусі паведаміла Літоўская мытня.
Тавар быў знойдзены ў пункце пропуску Райгардас (з беларускага боку Прывалка) пры праверцы асабістых рэчаў кіроўцы аўтамабіля “Фальксваген Мульцівен”.
“Падчас мытнага надгляду супрацоўнікі выявілі кантрабандныя цыгарэты ў прадуктах харчавання — боханах хлеба і скрынках з-пад кавы”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. Адзначаецца, што летась цыгарэты знаходзілі ў кансервах з-пад баршчу і веласіпедных пакрышках. На гэты раз у хлебе і каве было схавана 60 пачкаў цыгарэт NZ і Minsk Superslims.
Кантрабанда канфіскаваная, на беларуса складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
13 лютага супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы затрымалі ў Падляскім ваяводстве партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт — 400 тыс. пачак. Цыгарэты перавозіў 41-гадовы грамадзянін Беларусі на грузавіку з літоўскай рэгістрацыяй. “Калі б канфіскаваныя цыгарэты былі прададзеныя [у Польшчы], дзяржаўны бюджэт страціў бы больш за 10 млн злотых (блізу 2,5 млн долараў. — “Позірк”.)”, — адзначалася ў паведамленні.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


