У Беларусі будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасці беларуска-расійскага самалёта — Дзяржваенпрам

22 лютага, Позірк. Поўны цыкл вырабу сумеснага беларуска-расійскага самалёта будзе арганізаваны на беларускіх прадпрыемствах, выпуск першых экзэмпляраў запланаваны на 2026 год, заявіў начальнік упраўлення планавання і прамысловасці Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (ДВПК) Дзмітрый Стэфановіч.
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць Агенцтва тэлевізійных навін, праект называецца “Асвей”. “Новы самалёт. З нуля пачынаецца распрацоўка на прадпрыемствах Дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу і прадпрыемстваў РФ”, — сказаў Стэфановіч.
“Ужо пачатая арганізацыя вытворчасці, закупка неабходнага абсталявання і ўзвядзення [адпаведных] цэхаў”, — удакладніў ён.
9 лютага ДВПК справаздачыўся аб выкананні дзяржаўнага абароннага заказу ў 2023 годзе “на сто працэнтаў”. У тым ліку “прынятае рашэнне аб распрацоўцы двухматорнага шматмэтавага самалёта”, заявіў пасля пасяджэння выніковай калегіі Дзяржваенпрама яго старшыня Дзмітрый Пантус.
На 2024 год, паводле слоў чыноўніка, перад ДВПК пастаўлены “шэраг новых задач, звязаных у большай ступені з авіябудаваннем”.
“Да гэтай працы мы ўжо прыступілі. Для нас гэта цалкам новая ніша. Ідзе фарміраванне каманды, мы падбіраем спецыялістаў для канструктарскага бюро, і сумесна з нашымі расійскімі сябрамі і калегамі рэалізуем гэты маштабны праект”, — адзначыў Пантус.
Аб стварэнні сумеснага з Расіяй самалёта паведаміў 10 ліпеня 2023 года на Міжнароднай прамысловай выставе “Інерпрам-2023” у Екацярынбургу прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Беларусь мае “сур’ёзныя праекты ў сферы грамадзянскай авіяцыі” сумесна са Свярдлоўскай вобласцю РФ і мае намер перайсці ў “разрад авіябудаўнічымі дзяржаў”, паведаміў прэм’ер.
“Намі і расійскімі калегамі прынятае рашэнне аб рэалізацыі ў Беларусі сумеснага праекта па вытворчасці двухматорнага лёгкага шматмэтавага самалёта. Гэты найважнейшы праект адзначыць сабой пераход Беларусі ў клуб краін-авіявытворцаў пры падтрымцы нашай брацкай Расіі”, — заяўляў Галоўчанка.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства