У Беларусі адкрыюць шэсць участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта РФ

27 студзеня, Позірк. Грамадзяне Расіі, якія знаходзяцца ў Беларусі, змогуць прагаласаваць на выбарах прэзідэнта РФ 17 сакавіка 2024 года на шасці выбарчых участках.
Паводле інфармацыі расійскай амбасады, участкі будуць адкрытыя ў Мінску (будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва — вул. Нававіленская, 1А), Брэсце (генеральнае консульства — вул. Пушкінская, 10), Віцебску (Цэнтр культуры “Віцебск” — вул. Маякоўскага, 1), Гомелі (Расійскі цэнтр навукі і культуры — вул. 50 гадоў БССР, 7), Магілёве (ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — вул. Ленінская, 61), Гродна (філіял канцэртнай залы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры — вул. Дзяржынскага, 1).
Галасаванне будзе праводзіцца на працягу аднаго дня з 8.00 да 20.00 па мінскім часе.
Восьмыя выбары прэзідэнта РФ пройдуць 15–17 сакавіка 2024 года. Кіраўнік дзяржавы абіраецца на шэсць гадоў (абраны прэзідэнт будзе ва ўладзе да 7 траўня 2030 года).
У Расіі датэрміновае галасаванне праходзіць з 25 лютага да 14 сакавіка. На пасаду кіраўніка дзяржавы акрамя дзейнага прэзідэнта, 71-гадовага Уладзіміра Пуціна прэтэндуюць 39-гадовы Уладзіслаў Даванкоў (партыя “Новыя людзі”), 56-гадовы Леанід Слуцкі (Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі) і 75-гадовы Мікалай Харытонаў (Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі).
Не быў зарэгістраваны найбольш сур’ёзны, на думку экспертаў, канкурэнт Пуціна — 60 гадовы Барыс Надзеждзін (партыя “Грамадзянская ініцыятыва”). Акрамя таго, ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі 64-гадоваму Сяргею Бабурыну (партыя “Расійскі агульнанародны саюз”), 53-гадоваму Андрэю Багданаву (Расійская партыя свабоды і справядлівасці), 48-гадоваму Сяргею Малінковічу (“Камуністы Расіі”), 39-гадовай Радзе Рускіх (самавылучэнка), 35-гадовай Ірыне Свірыдавай (Дэмакратычная партыя Расіі).
Першым прэзідэнтам РФ быў Барыс Ельцын (абраны ў 1991 годзе), другім — Уладзімір Пуцін (2000), трэцім — Дзмітрый Мядзведзеў (2008). 4 сакавіка 2012 года прэзідэнтам зноў стаў Пуцін, які займае гэтую пасаду дагэтуль.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+