Лукашэнка заявіў, што спартыўныя дасягненні Беларусі “нікуды не прыдатныя”

29 лютага, Позірк. “Агулам, калі ацэньваць нашы спартыўныя дасягненні, яны нікуды не прыдатныя. Пры тых укладаннях і тых клопатах дзяржавы, якія мы надаем спорту”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы 29 лютага даклад аб развіцці беларускага футбола.
Лукашэнка загадаў навесці парадак у футболе “цягам найбліжэйшага часу — у першым квартале”. “Ніхто не павінен атрымліваць ніякіх шалёных грошай. У адваротным выпадку вы будзеце ўсе пазбаўленыя льгот. Клубы на сваіх чыноўнікаў і іншых набліжаных павінны зарабляць грошы самі. Хай ідуць і просяць у спонсараў. А так у нас дзяржава з’яўляецца асноўным спонсарам”, — заявіў ён.
Як выказаўся Лукашэнка, беларускія спартоўцы і каманды “пачынаюць выць” і скардзіцца на санкцыі, праз якія іх не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў.
“А куды вас не пускаюць? Вас што, у Расію не пускаюць? Гэта самая спартыўная наймацнейшая дзяржава нашай планеты. Я назіраю зараз старанна (больш, упэўнены, чым хто-небудзь з вас), што адбываецца ў Расійскай Федэрацыі са спортам. Там пастаянна паказчыкі ў спорце павялічваюцца. Там лыжнікі бегалі слабей — зараз бягуць хутчэй. Там хакей — ёсць хакей. І футбол там дай бог. Я кажу: выйграйце ў расіян. Паспаборнічаць з імі і прыйдзеце далажыце, што вы выступілі лепш, чым расіяне, ва ўсіх відах спорту. І ад вас больш нічога не трэба. Краіна будзе шчаслівая”, — лічыць Лукашэнка.
Гаворачы аб цяперашніх выніках у беларускім спорце, Лукашэнка падкрэсліў: “Сорамна глядзець. Часам брыдка”.
“Такі спорт народу не патрэбны. І з бюджэту ніхто гэта фінансаваць не будзе. Пра футбол я баюся нават казаць. Мы некаторыя каманды з суседніх дзяржаў раней у футболе проста не заўважалі. А цяпер?! Але мяне што абурае: аказваецца, новы кіраўнік федэрацыі з міністрам спорту нешта не падзялілі. Яны не могуць працаваць адзін з адным. Цуды! Ды там жа дзяліць няма чаго!” — сказаў Лукашэнка.
Ён прыгразіў прысутным, што, “калі сёлета не будзе па відах спорту прагрэсу значнага і нармальных паказчыкаў — на пасады і крэслы не разлічвайце, разумейце мяне, як хочаце”.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на нарадзе прысутнічалі віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка (старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі), старшыня Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарстнёў, член Савета Рэспублікі, хакейны трэнер Лукашэнкі-старэйшага Дзмітрый Баскаў.
Пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне супраць беларускага, як і расійскага, спорту былі ўведзеныя санкцыі. У выніку ў Беларусі сёння практычна не праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы, айчынныя атлеты пазбаўленыя магчымасці выступаць на многіх буйных спаборніцтвах за межамі краіны.
Пры гэтым у кастрычніку 2023 года Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў “максімальны тэрмін заканчэння будаўніцтва” буйных спартыўных аб’ектаў у Мінску. Гаворка ідзе пра нацыянальны футбольны стадыён і 50-метровы басейн, які мусіць адпавядаць міжнародным стандартам.
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
