Літоўскія памежнікі перахапілі два беспілотнікі з беларускімі цыгарэтамі

8 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) перахапілі два беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА), якія пераносілі грузы з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі.
Як адзначае прэс-служба ведамства, у адной партыі кантрабанды было 500 пачкаў цыгарэт “Мінск Капітал QS”, дрон быў абсталяваны GPS-перадатчыкам і метэазондам.
Груз быў затрыманы 6 сакавіка паблізу вёскі Гердашай (Друскінінкайскі край), прыкладна за 500 метраў ад дзяржмяжы, гаворыцца ў паведамленні. Удакладняецца, што памежнікі “выявілі скрутак, накрыты чорнай поліэтыленавай плёнкай, і метэазонд, які выбухнуў”.
Па цыгарэты ніхто не з’явіўся, яны аформленыя як “безгаспадарная маёмасць”.
У ноч на 7 сакавіка быў перахоплены другі БПЛА, ён пераносіў 280 пачкаў цыгарэт NZ Gold. Літоўскія памежнікі збілі яго “з дапамогай спецыяльнага абсталявання” за 100 метраў ад мяжы з Беларуссю, удакладняецца ў паведамленні САДМ. Чалавек, які кіраваў дронам, не ўстаноўлены.
Літоўскія памежнікі перахапілі два дроны з беларускімі цыгарэтамі
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЕС — добрым, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



