Савет ЕС па замежных справах 18 сакавіка разгледзіць сітуацыю ў Беларусі

14 сакавіка, Позірк. Сітуацыя ў Беларусі ў ліку іншага будзе разгледжаная 18 сакавіка на пасяджэнні Савета ЕС па замежных справах, вынікае з апублікаванага парадку дня мерапрыемства.
У дакуменце адзначана, што савет “абмяняецца меркаваннямі пра апошнія падзеі ў Беларусі, надаўшы асаблівую ўвагу пагаршэнню сітуацыі з правамі чалавека і працяглай падтрымцы беларускім рэжымам агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”.
Прыводзіцца спасылка на прынятую 19 лютага заяву савета, у якой сярод іншага гаворыцца пра “нязменную падтрымку памкнення беларускага народа да стварэння свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі”.
7 сакавіка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсце са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яна звярнула ўвагу суразмоўцы на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюза, а таксама выказала надзею, што кіраўніцтва ЕС працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і супрацьдзеяння расійскай агрэсіі.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


