Лукашэнка наведае Манголію, дзе ў ім бачаць “адважнага лідара” — МЗС

15 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Манголію па запрашэнні прэзідэнта гэтай краіны Ухнаагійна Хурэлсуха, паведаміў 15 сакавіка тэлеграм-канал беларускага знешнепалітычнага ведамства “Глас МИДа”.
Паводле слоў міністра замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, для Улан-Батара важны візіт Лукашэнкі “не толькі ў якасці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы”.
“Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідара і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар маючаму адбыцца візіту”, — сказала Батцэцэг на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.
Згодна з інфармацыяй на сайце беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Манголіі, гэта будзе першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэтую краіну. Яго тэрміны не называюцца.
Беларуская дэлегацыя на чале з Алейнікам наведвае Улан-Батар 15–16 сакавіка.
Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрыта 30 чэрвеня 2014 года, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 года.
Паводле звестак беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2021 годзе склаў 43 млн 554,9 тыс. долараў. Пры гэтым з Беларусі ў Манголію было пастаўлена прадукцыі на 43 млн 540,1 тыс., а з Манголіі ў Беларусь — усяго на 14,8 тыс.
Даныя па гандлі за 2022 і 2023 гады не апублікаваныя.

Алейнік анансаваў падпісанне "комплекснай дарожнай карты" супрацоўніцтва з Манголіяй


- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Брэсце і Высокім зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды восені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+