Алейнік абмеркаваў у Манголіі пастаўкі пажарнай тэхнікі

16 сакавіка, Позірк. Пастаўкі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі беларускай вытворчасці абмеркаваны 16 сакавіка на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка сустрэўся з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях Манголіі Гамбаджавін Арыунбуянам.
“На прыкладзе адной з пажарных часцей г. Улан-Батар дэлегацыі была прадэманстравана работа беларускай пажарнай тэхнікі, якая нясе службу ў мангольскіх падраздзяленнях па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі”, — паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.
Паводле інфармацыі мангольскага боку, дзякуючы працы беларускай тэхнікі ўжо выратавана больш за 1,3 тыс. чалавек і папярэджаны маёмасны ўрон на суму больш за 20 млн. долараў, гаворыцца ў рэлізе.
Бакі падкрэслілі “пазітыўны вопыт супрацоўніцтва”, абмеркавалі новыя праекты і “дамовіліся працягваць узаемадзеянне”.
Мангольскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у набыцці тэхнікі вытворчасці ТАА “ПАЖСНАБ” на шасі ААТ “МАЗ”, іншага абсталявання і спецадзення.
“Праяўлена цікавасць да працягу праграм навучання мангольскіх спецыялістаў на базе профільных беларускіх устаноў. У мэтах абмеркавання канкрэтных праектаў і магчымасцей далейшага ўзаемадзеяння беларуская дэлегацыя правяла перамовы на шэрагу вытворчых аб’ектаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Алейнік наведвае краіну 15-16 сакавіка.
Гл. таксама:
Алейнік анансаваў падпісанне “комплекснай дарожнай карты” супрацоўніцтва з Манголіяй
Лукашэнка наведае Манголію, дзе ў ім бачаць “адважнага лідэра” — МЗС

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка