Мінск 13:46

За апошнія 30 гадоў палякі лепш за ўсё ставіліся да беларусаў у 2021-м, горш за ўсё — у 1995-м

Варшава
Фота: unsplash.com / Iwona Castiello d'Antonio

18 сакавіка, Позірк. За апошнія 30 гадоў жыхары Польшчы лепш за ўсё ставіліся да беларусаў у 2021 годзе — пасля маштабнай хвалі поствыбарных пратэстаў, але да развязанай Расіяй вайны ва Украіне, у якой афіцыйны Мінск падтрымаў Крэмль, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Цэнтра вывучэння грамадскай думкі (Варшава).

Згодна з атрыманым рэдакцыяй масівам даных, які ўтрымлівае вынікі апытанняў з 1993 года (акрамя 2000 і 2009, калі даследаванне не праводзілася), пра пазітыўнае стаўленне да беларусаў у 2021-м заявіла 47% апытаных палякаў, негатыўнае — 17%.

У 2022 годзе (апытанне праводзілася да пачатку вайны ва Украіне) разрыў скараціўся, але колькасць станоўча настроеных да беларусаў палякаў усё яшчэ пераважала над колькасцю тых, хто ставіцца негатыўна — 35% супраць 29%.

Апытанне 2023 года прадэманстравала рэзкую змену ўспрымання беларусаў у польскім грамадстве: пра станоўчае стаўленне да іх заявіла толькі 19% рэспандэнтаў, адмоўнае — 51%.

Сітуацыя некалькі палепшылася ў 2024-м: колькасць пазітыўна настроеных у дачыненні да беларусаў палякаў вырасла да 24%, негатыўна — знізілася да 47% (найбольш “варожыя” палякі ва ўзросце 45–54 гадоў — 53%, найбольш “прыязныя” ва ўзросце 25–34 гадоў — 28% пазітыўнага стаўлення; адмоўна ставяцца 50% мужчын і 44% жанчын, станоўча — па 24%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: