СМІ: ЕС увядзе пошліны на імпарт збожжа з Беларусі і Расіі
19 сакавіка, Позірк. Агенцтва Reuters са спасылкай на чыноўнікаў Еўрасаюза паведаміла 19 сакавіка пра намер Брусэля ўвесці пошліны або тарыфы на імпарт збожжавых з Беларусі і Расіі.
Адзначаецца, што Еўрапейская камісія прапаноўвала ўсталяваць пошліну ў памеры 95 еўра за метрычную тону на збожжавыя з Беларусі і РФ, а таксама 50-працэнтныя тарыфы на насенне алейных культур і вытворныя прадукты.
Сцвярджаецца, што “адзін з чыноўнікаў ЕС” назваў гэтыя лічбы “прыкладна правільнымі”, хоць “іх яшчэ трэба будзе ўдакладніць”. Іншы чыноўнік адзначыў, што “мера, хутчэй за ўсё, будзе ў выглядзе тарыфу, паколькі гандлёвыя меры патрабуюць падтрымкі ЕС толькі большасцю галасоў, у адрозненне ад санкцый, для якіх неабходна аднагалоснасць”.
Тарыфы будуць прымяняцца да збожжа, прызначанага для выкарыстання ў 27 краінах ЕС, і не будуць распаўсюджвацца на транзіт збожжа праз тэрыторыю блока ў іншыя краіны, паведамілі крыніцы агенцтва.
2 жніўня 2022 года падчас паездкі ў Мядзельскі раён (Мінская вобласць) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не плануе экспартаваць збожжа, паколькі яно неабходнае для атрымання прадукту з высокай дабаўленай вартасцю.
У канцы сакавіка 2023 года Савет міністраў увёў ліцэнзаванне на экспарт пшаніцы, месліна, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале, іншых злакаў, а таксама насення сланечніка і рапсу (у тым ліку яравога). У кастрычніку ўрад на паўгода падоўжыў дзеянне схемы з выдачай разавых ліцэнзій на вываз злакаў.
У лістападзе мінулага года гендырэктар Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Краўцоў заявіў дзяржСМІ: “Упершыню за апошнія тры гады мы не прадаем збожжа”.
“Прэзідэнт забараніў прадаваць яго і правільна зрабіў. Мы прадаем збожжа ў прадуктах. Усё гэта звязана з экспартам. Мы спажываем толькі 30% хлебабулачных вырабаў, астатняе пастаўляем на экспарт-ад печыва да хлеба”, — сказаў ён.
У верасні 2023 года намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што Беларусь плануе закупіць у Расіі “не больш за 500 тысяч тон збожжа”.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка