Еўрапейскі савет заклікаў падрыхтаваць далейшыя санкцыі супраць Беларусі

23 сакавіка, Позірк. Падрыхтаваць далейшыя санкцыі супраць Беларусі заклікаў Еўрапейскі савет вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля і Еўрапейскую камісію. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце па выніках пасяджэння гэтага органа 21—22 сакавіка ў Бруселі.
Еўрасавет “глыбока занепакоены пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.
Адзначаецца, што рэпрэсіі, парушэнні правоў чалавека, абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці і доступ да незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў краіне “дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню напярэдадні парламенцкіх і мясцовых выбараў 25 лютага”, якія “не адпавядалі асноўным дэмакратычным стандартам”.
Еўрасавет заклікаў да “неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”, а таксама пацвердзіў сваю салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі.
22 сакавіка ў Вільнюсе на VII Форуме Каліноўскага спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у пытаннях Усходняга партнёрства, былы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель нагадаў, што ЕС увёў у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі “сем пакетаў санкцый у некалькіх сектарах”.
Ён адзначыў, што па выніках пасяджэння 18 сакавіка Савет міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза вырашыў “працягнуць назіраць за сітуацыяй у Беларусі, паслаць сігнал Лукашэнку аб гатоўнасці ўвесці новыя санкцыі, больш увагі надаваць прадухіленню дэзінфармацыі з Беларусі і Расіі і падтрымліваць палітвязняў”.
Еўрапейскі савет — вышэйшы палітычны орган Еўрапейскага саюза, які складаецца з кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў дзяржаў-членаў.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


