Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+У першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

5 красавіка, Позірк. Хрысціянскі прапаведнік, бацька семярых дзяцей Сергій Мельянец не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал “Хрысціянская візія”.
Прычыны не ўдакладняліся.
20 сакавіка ён быў затрыманы, а на наступны дзень арыштаваны на 13 сутак (ужыты да яго артыкул КаАП невядомы).
Мельянец з’яўляецца актыўным карыстальнікам сацыяльных сетак, змест якіх дэманструе яго антываенную хрысціянскую пазіцыю.
Пасля выбараў 2020 года яго затрымлівалі за бел-чырвона-белыя жалюзі на акне і аштрафавалі.
Абнаўленне.
Пазней “Хрысціянская візія” паведаміла, што Мельянца зноў арыштавалі — на гэты раз на 12 сутак.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю