За сакавік палітычнымі зняволенымі было прызнана 38 чалавек

5 красавіка, Позірк. На канец сакавіка 2024 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 1.402 палітзняволеныя, з іх 171 жанчына, за месяц праваабарончая супольнасць прызнала такімі 38 чалавек, а таксама запатрабавала рэабілітацыі 66 былых палітвязняў. Аб гэтым сведчыць апублікаваная 5 красавіка справаздача праваабарончага цэнтра “Вясна”.
“Правы чалавека ў Беларусі па-ранейшаму паўсюдна парушаюцца, асноўныя свабоды знаходзяцца ў крытычна ўразлівым становішчы; бесперапынна адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных супернікаў рэжыму і іншадумцаў; узмацнілася ваяўнічая рыторыка ўладаў у знешняй і ўнутранай палітыцы”, — адзначылі праваабаронцы.
У сакавіку “Вясне” стала вядома пра не менш як 453 выпадкі рэпрэсій (судоў і затрыманняў), “звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам, у тым ліку не менш за 416 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе”. Суддзямі прызначана не менш за 82 адміністрацыйныя арышты, 86 штрафаў, адзін раз — грамадскія працы, адзначаюць праваабаронцы.
Суды працягваюць выносіць прысуды ў дачыненні да пратэстоўцаў 2020 года. Праваабаронцам вядома пра не менш як 21 прысуд, вынесены за месяц паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Абвінавачаных асуджаюць да пазбаўлення ці абмежавання волі.
Акрамя таго, вядома пра не менш за 28 вынесеных сёлета ў сакавіку пастаноў паводле артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), праваабаронцам вядома пра не менш за дзевяць вынесеных прысудаў за абразу Аляксандра Лукашэнкі (паводле арт. 368) і прадстаўнікоў улады (арт. 369).
У пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў” за месяц дадалі 11 пазіцый, адзначае арганізацыя.
Рэспубліканскі спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” папоўніўся звесткамі аб інфармацыйных рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі на падставе 125 рашэнняў судоў.
За сакавік 2024 года праваабаронцам вядома пра не менш як 314 выпадкаў адміністрацыйнага асуджэння за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, прызнаных “экстрэмісцкімі”.
У пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства, датычных да “экстрэмісцкай дзейнасці”, уключылі 113 чалавек, з якіх двое грамадзян Расійскай Федэрацыі і адзін — Украіны.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


