У Беларусі каля 1,1 тыс. ветэранаў ВАВ, да 9 траўня ім выплацяць матдапамогу
Фота: “Позірк”
9 красавіка, Позірк. Сёлета ў якасці штогадовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам і пацярпелым ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ) будзе выплачана больш за 10,5 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення сацабслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, выплаты будуць ажыццяўляцца з 25 красавіка па 4 траўня, а памеры матдапамогі “істотна вышэй, чым летась”.
Максімальную суму 4 тыс. рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны, сказала чыноўніца. Па 2 тыс. рублёў будзе выплачана іншым катэгорыям ветэранаў, па 1 тыс. атрымаюць “асобы, пацярпелыя ад наступстваў вайны”: члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі і прапалі без вестак у гады ВАВ, а таксама былыя вязні канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, інваліды з дзяцінства з прычыны раненняў, звязаных з баявымі дзеяннямі падчас вайны альбо з наступствамі ваенных дзеянняў.
“Сёння ў Беларусі пражывае каля 1,1 тыс. ветэранаў ВАВ і каля 7,3 тыс. пацярпелых ад наступстваў вайны, — удакладніла Каляда. — З улікам таго, што мы на парозе святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі, налета 80-годдзе Перамогі, мы разумеем, што ўзрост нашых ветэранаў ужо падышоў практычна да 100-гадовага юбілею”.
Раней намеснік міністра працы і сацабароны Марына Арцёменка паведаміла, што ў 2023 годзе на матэрыяльную дапамогу ветэранам з бюджэту выдзелена 10 млн рублёў.
Летась дапамогу да Дня перамогі атрымалі каля 10 тыс. чалавек (у 2022-м — каля 14 тыс., у 2020-м да 75-годдзя перамогі — каля 20 тыс.). Памер выплат склаў ад 850 да 2 тыс. рублёў.
З 2022 года ветэранам вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, да 9 траўня матэрыяльная дапамога надаецца ў адпаведнасці з указам № 281 ад 21 ліпеня 2021 года “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня перамогі”.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка