На матэрыяльную дапамогу ветэранам і пацярпелым ад наступстваў ВАВ з бюджэту выдзелена 10 млн рублёў
27 красавіка, BPN. Сёлета на матэрыяльную дапамогу ветэранам і пацярпелым ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны з бюджэту выдзелена 10 млн рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са спасылкай на намесніка міністра Марыну Арцёменка.
Дапамогу да Дня перамогі атрымаюць каля 10 тыс. чалавек (летась — каля 14 тыс., у 2020-м да 75-годдзя перамогі — каля 20 тыс.).
Выплаты сёлета будуць рабіцца з 26 красавіка па 4 траўня, іх памер складзе ад 850 да 2.000 рублёў.
Максімальную суму атрымаюць інваліды і ўдзельнікі вайны. Мінімальна магчымую — члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі і прапалі без вестак у гады ВАВ, а таксама былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, інваліды з дзяцінства з прычыны раненняў, звязаных з баявымі дзеяннямі падчас вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.
З 2022 года ветэранам вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, да 9 траўня матэрыяльная дапамога надаецца ў адпаведнасці з указам № 281 ад 21 ліпеня 2021-го “Аб выплаце штогадовай матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



