За суткі на пажарах загінулі тры чалавекі, з пачатку года — 192
11 красавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 10 красавіка, агонь забраў жыцці трох чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Усе загінулыя — мужчыны, пражывалі ў сельскай мясцовасці.
У Петрыкаўскім раёне (Гомельская вобласць) у выніку пажару сканаў мужчына 1974 года нараджэння, у Пружанскім (Брэсцкая) — таксама 1974 г.н., у Зэльвенскім (Гродзенская) — 1977 г.н.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
З пачатку года агонь забраў 192 жыцці (на 16,4% больш, чым за той жа перыяд 2023-га).
За суткі ў Беларусі адбылося 23 пажары, з пачатку года — 1.632 (+10,9%). У 2024 годзе агонь траўмаваў 155 чалавек (+13,1%).
30 студзеня кіраўнік МНС Вадзім Сіняўскі на пасяджэнні калегіі ведамства заявіў, што адзін з галоўных вынікаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 2023 годзе — зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей ад іх.
Паводле яго слоў, “год быў добрым <…> па ўсіх пазіцыях”, дасягненнем ён назваў “станоўчую дынаміку ў частцы скарачэння колькасці надзвычайных сітуацый”, у тым ліку “пажараў, а таксама гібелі людзей ад іх”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што МНС “з усімі пастаўленымі задачамі справілася” і назваў яго калектыў “падрыхтаваным у прафесійным, маральным плане”.
“Гэта дзяржаўныя людзі, якія бачаць перад сабой праблемы, якія трэба вырашаць, і нацэленыя на вырашэнне гэтых праблем”, — дадаў ён.
Заявы аб скарачэнні летась колькасці пажараў прагучалі на фоне іх росту ў 2024-м.
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка