“Экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны контрпрапагандысцкі праект “Чаго брэшаш?”

11 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 10 красавіка прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект, накіраваны на супрацьдзеянне дзяржаўнай прапагандзе “Чаго брэшаш?”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце ведамства.
У “фарміраванне” ўключана “група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў” праекта. Рашэнне распаўсюджваецца на аднайменныя акаўнты супольнасці ў “ЦікТоку”, X, “Тэлеграме”, “Інстаграме”, “Фэйсбуку”, “Ютубе” і “Аднакласніках”, да “экстрэмісцкіх” аднесены таксама лагатып “у выглядзе стылістычнага малюнка сабакі, які гаўкае, выкананага ў жоўтым колеры, на чорным фоне”.
У праекта, стваральнікі якога, паводле іх сцвярджэння, “распавядаюць і паказваюць, якія прыёмы маніпуляцыі і дэзінфармацыі выкарыстоўвае прапаганда ў Беларусі”, 4,4 тыс. падпісчыкаў у “Ютубе”, 11 тыс. — у “ЦікТоку”, 534 — у “Інстаграме”, 1.366 — у Х.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сайце МУС 195 пазіцый.
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



