Кіраўніца МУС Літвы зноў абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў выкарыстанні мігрантаў для нападу на мяжу

11 красавіка, Позірк. Група з 450 мігрантаў спрабавала “агрэсіўнымі метадамі трапіць на тэрыторыю Польшчы” з боку Беларусі, паведаміла журналістам 11 красавіка міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце.
“Падобна, што гэта не спантанны працэс, — цытуе чыноўніцу партал навін Delfi. — Такая вялікая група з краін Азіі і Афрыкі не магла сабрацца паасобку. Гэта атака, арганізаваная беларускім рэжымам. Мы адсочваем гэтую сытуацыю. Падтрымліваем пастаянную сувязь з нашымі калегамі ў Польшчы”.
Паводле слоў міністра, літоўскія праваахоўнікі кантралююць сітуацыю: “Дзейнічае найвышэйшы ўзровень пільнасці”.
Каментуючы прыняцце Еўрапарламентам Пакта аб міграцыі і прытулку, Білатайце, як паведамляе прэс-служба МУС, адзначыла, што ў 2021 годзе Літва сутыкнулася з “прытокам нелегальных мігрантаў, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі”, у краіне па-ранейшаму “ўзмоцнена ахова знешняй мяжы ЕС і Шэнгенскай зоны”.
На яе думку, гэты досвед паказаў, што “надзейная, эфектыўная і ўстойлівая да злоўжыванняў сістэма кіравання міграцыяй неабходная для больш эфектыўнага рэагавання на патэнцыяльныя крызісы ў будучым”.
“Нашым самым важным дасягненнем з’яўляецца дакладнае вызначэнне інструменталізацыі, замацаванае ў заканадаўстве ЕС, і кансэнсус, дасягнуты адносна захадаў рэагавання на ўзроўні ЕС”, — падкрэсліла кіраўніца МУС.
З пачатку года суседнія з Беларуссю краіны ЕС зафіксавалі не менш як 7.123 спробы, у тым ліку ў красавіку — сама меней 2.331.
У 2023 годзе было спынена 42.078 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25.571, Латвія — 13.863, Літва — 2.644), у 2022-м — 31.892 (Польшча — 15.655, Латвія — 5.026, Літва — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства