ВУП Беларусі ў першым квартале вырас на 4,1%

17 красавіка, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за першы квартал 2024 года склаў 53 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 4,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 8,7%.
У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, у студзені — лютым — 4%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі адзначаў у інтэрв’ю “Позірку”, што “ўлады і на 2024 год паставілі мэту росту ВУП на 3,8%”, але для мінулага і цяперашняга гадоў гэта “зусім розныя лічбы”. “У мінулым годзе ў нас быў аднаўленчы рост пасля падзення на 4,7% у 2022-м. Аднаўляцца заўсёды прасцей, чым расці. Але нават гэтае аднаўленне падвяло эканоміку да стану перагрэву”, — перакананы эканаміст.
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2024 года павялічыцца на 2,4%, гаворыцца ў вясновым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду.
У прагнозе Сусветнага банка адзначалася, што рост ВУП у 2024-м прагназуецца на ўзроўні 1,2%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+