Намеснік міністра эканомікі падтрымаў сістэму дзяржплана

18 красавіка, Позірк. Элементы сістэмы дзяржаўнага планавання ў прамысловасці ўжо трэці год прымяняюцца урадам у рамках мабілізацыйнага падыходу, заявіў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.
“Сутнасць заключаецца ў тым, што наяўныя рэсурсы (фінансавыя, працоўныя), скажам, у прамысловасці трэба максімальна задзейнічаць, каб выйсці на мэтавы ўзровень вытворчасці прадукцыі — трактараў, камбайнаў, грузавікоў і гэтак далей”, — цытуе чыноўніка прэс-служба ведамства.
Паводле яго слоў, нацыянальная сістэма планавання і прагназавання ў цэлым перабудоўваецца з улікам абноўленага летась заканадаўства.
“Мы ўжо прыступілі да распрацоўкі доўгатэрміновых і сярэднетэрміновых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, заклаўшы ў іх прынцып каскадирования, — адзначыў Картун. — Гэта азначае, што ў доўгатэрміновай стратэгіі развіцця ставяцца амбіцыйныя мэты, выкананне якіх “разгортваецца” ў сярэднетэрміновых праграмах і гадавых планах”.
9 красавіка на нарадзе па развіцці прамысловасці Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў галіну: “Які агульны вынік? Перш за ўсё падзенне якасных паказчыкаў развіцця прадпрыемстваў. Рэнтабельнасць недацягвае да ўзроўню 2022 года. Растуць колькасць стратных арганізацый і сумы страт. Мы маем складаную лагістыку і рост кошту імпартнай сыравіны. Разбурэнне кааперацыйных сувязяў з заходнімі пастаўшчыкамі прывяло да неабходнасці пошуку альтэрнатыўных партнёраў альбо наладжвання ўласнай вытворчасці камплектуючых, у тым ліку паскоранай распрацоўкі і ўкаранення новых тэхнічных рашэнняў”.
У Беларусі штогод зацвярджаюцца прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фактычна яны з’яўляюцца планавымі. Сістэма дзяржплана дзейнічала ў СССР. Савецкая эканоміка не вытрымала канкурэнцыі з рынкавай.

- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–14 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства