У першым квартале 9 грамадзян Беларусі папрасілі прытулку ў Грузіі

25 красавіка, Позірк. За студзень — сакавік 2024 года 379 замежнікаў звярнуліся па прытулак у Грузіі, у тым ліку 9 грамадзян Беларусі, паведамляе партал навін newsgeorgia.ge са спасылкай на даныя грузінскага Міністэрства ўнутраных спраў.
Прытулку ў Грузіі таксама шукаюць грамадзяне Украіны — 66, Індыі — 51, Ірана — 45, Турцыі — 43, Пакістана — 35, Расіі — 23, Ірака — 15, Іарданіі — 14, Нігерыі — 12 і Сірыі — 10.
За гэты час, паводле інфармацыі СМІ, “гуманітарны статус” атрымалі 11 замежнікаў, у тым ліку дзевяць украінцаў, адзін іранец і асоба з невысветленым грамадзянствам. Статус уцекача нададзены двум грамадзянам Ірана і адной асобе з невысветленым грамадзянствам.
На пачатку 2024 года стала вядома, што за мінулы год колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, зменшылася на 1.999 чалавек, ці на 15% (на 1 студзеня 2023 года ў Грузіі пражываў 13.361 беларускі грамадзянін).
На пачатак мінулага года беларусы з’яўляліся трэцяй па колькасці замежнай групай у Грузіі пасля расіян (62.304) і ўкраінцаў (20.716).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


