Кандыдат у КР Тышкевіч у 2018 годзе напісала ў КДБ данос на блогера Пальчыса — Альянс расследавальнікаў Беларусі

1 траўня, Позірк. Кандыдат у новы склад Каардынацыйнай рады Вольга Тышкевіч у 2018 годзе напісала ў Камітэт дзяржбяспекі данос на блогера Эдуарда Пальчыса, паведамляе праект “Альянс расследвальнікаў Беларусі”.
Такая інфармацыя змяшчаецца ў базе “зваротаў грамадзян у КДБ”, апублікаванай 28 траўня групай ананімных хакераў “Кіберпартызаны”.
“У Магілёве па [адрасе] вул. Чкалава, 15 29 лістапада ў 19:00 будзе праходзіць ток-шоу з удзелам былога асуджанага Э.Пальчыса, які быў асуджаны за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Шоу накіраванае супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. І носіць недружалюбны характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай, грамадзянка РБ, Вольга”, — гаворыцца ў паведамленні за аўтарствам Тышкевіч.
“Альянс расследавальнікаў Беларусі” паведаміў пра спробу звязацца з Тышкевіч, якая цяпер пражывае ў Вільні.
Як паведамляецца, жанчына адказала, што “не пісала нічога на Эдуарда Пальчыса, а яе кампутар быў у суседа, які “ябацька”.
Адзначаецца, што ў спампаванай “Кіберпартызанамі” базе зваротаў гэта “не адзіны данос, напісаны пад імем Вольгі Тышкевіч”, яшчэ адзін “быў зроблены ў тым жа годзе пяццю месяцамі раней”.
Тышкевіч — сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” (не зарэгістраваная), старшынёй якой з’яўляецца палітвязень Мікалай Статкевіч.
Партыя ў сваім тэлеграм-канале пацвердзіла наяўнасць Тышкевіч у базе “зваротаў грамадзян у КДБ”.
“На сённяшні дзень у адкрытым доступе знаходзяцца даныя на двух чалавек. Гэта Павел Бялюцін і Вольга Тышкевіч. Іх сяброўства ў партыі прыпыненае, яны выдаленыя з усіх працоўных чатаў партыі, ім адмоўлена ў доступе да партыйнай інфармацыі. Кіраўніцтвам партыі накіраваныя звароты на імя Каардынацый рады аб выключэнні гэтых асоб са спісу кандыдатаў на выбарах у новы склад”, — гаворыцца ў заяве БСДП.
Партыя таксама заявіла, што працягне верыфікацыю сваіх членаў, запэўніўшы, што ў яе распараджэнні “дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі”.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што “людзі, чыё сяброўства ў партыі часова прыпыненае, могуць вярнуцца ў каманду пры ўмове паспяховага праходжання дадатковай праверкі і зняцця абвінавачванняў”.
“Адначасова заклікаем незалежныя інфармацыйныя рэсурсы ўстрымацца ад цкавання тых, хто цяпер з’яўляецца фігурантам у спісах кіберпартызанаў. Іх віна не даказаная! Яны маюць права на абарону сваіх правоў! Не прыпадабняйцеся лукашысцкім “суддзям”, якія без следства выносяць прысуды”, — адзначаецца ў паведамленні.
“Народная Грамада” звяртае ўвагу, што абставіны, пры якіх былі зробленыя “даносы”, невядомыя, затое вядома, “які ціск быў і працягваецца на актывістаў”.
“Мы абяцаем са свайго боку прадастаўляць усю інфармацыю без утойвання, паколькі гэта тычыцца кожнага нашага сябра партыі”, — гаворыцца ў заяве.
Аб выключэнні са спісаў кандыдатаў у КР Бялюціна выбаркам паведаміў раней 1 траўня. СМІ паведамлялі, што ён напісаў данос на грамадскага дзеяча Мікалая Аўтуховіча (цяпер палітвязень, асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі).
Тышкевіч і Бялюцін на выбарах новага складу КР былі ўключаныя ў спісы групы “Салідарнасць”.
17 снежня 2021 года блогер Эдуард Пальчыс быў прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 130 (распальванне варожасці), арт. 293 (масавыя беспарадкі), арт. 342 (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі) Крымінальнага кодэкса. Прызнаны палітвязнем.

- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі за год на 6,5% павялічылася плошча нявыкарыстанай дзяржмаёмасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся ў гадавым вымярэнні на 12,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

