Начальнік беларускіх зенітчыкаў перакананы ў абароненасці БелАЭС ад паветраных атак
4 траўня, Позірк. Элементы забеспячэння ўнутранай і камп’ютарнай бяспекі, а таксама прыкрыцця ад удараў з паветра былі закладзеныя яшчэ на этапе праектавання Беларускай АЭС, заявіў начальнік зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і войскаў СПА Андрэй Севярынчык 3 траўня ў эфіры праекта “PRO Армию”.
Паводле яго слоў, паблізу аб’екта “разгорнутыя сучасныя комплексы радыётэхнічнай выведкі са складу радыётэхнічных войскаў”. На “пэўных пазіцыях” побач з АЭС таксама размешчаныя зенітныя ракетныя комплексы “Тор-М2” расійскай распрацоўкі, якія “забяспечваюць надзейную абарону і з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі ў сучасных умовах”.
Начальнік беларускіх зенітчыкаў паведаміў, што з падраздзяленнямі, якія прыкрываюць станцыю, пастаянна праводзяцца трэніроўкі, вайскоўцы нясуць кругласутачнае баявое дзяжурства.
Выбар “Тор-М2” для абароны АЭС, паводле слоў Севярынчыка, сярод іншага абумоўлены тым, што ў комплекс закладзена магчымасць “вядзення баявых дзеянняў і адбіцця ўдараў у аўтаматызаваным рэжыме, аўтаматычна, без удзелу чалавека”.
“Ён знайшоў, захапіў і толькі спытаў у чалавека: “Можна пускаць [ракету] ці не?”. Начальнік разліку прымае [адпаведнае] рашэнне. Досвед СВА (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” расійскія і беларускія ўлады называюць развязаную Масквой поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой Мінск падтрымлівае Крэмль. — “Позірк”.) на сённяшні дзень паказаў і даказаў, што гэты комплекс з’яўляецца адным з самых эфектыўных па барацьбе з любымі тыпамі паветраных цэляў”, — заявіў военачальнік.
На прэс-канферэнцыі 29 красавіка намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Рыгор Асташка заявіў, што ўлады не бачаць неабходнасці пераглядаць канцэпцыю бяспекі БелАЭС у сувязі з сітуацыяй на Запарожскай атамнай электрастанцыі.
“Усё, што адбываецца на Запарожскай АЭС, ацэньваецца і разглядаецца. Сёння маецца разуменне, што радыкальнага перагляду канцэпцыі не патрабуецца”, — сказаў ён.
18 красавіка 2024 года кантраляваная “Расатамам” прэс-служба ЗАЭС паведаміла, што адзін з карпусоў навучальна-трэніровачнага цэнтра станцыі атакаваў беспілотнік, яго збілі над дахам будынка. 22 красавіка аб’ект праінспектавалі супрацоўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Ім не ўдалося абследаваць дах корпуса, пра тое, што ён не пашкоджаны, прадстаўнікі МАГАТЭ ведаюць толькі са слоў супрацоўніка навучальнага цэнтра.
Збудаванне Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна. Як сцвярджаюць улады, станцыя пакрывае 40% патрэбы Беларусі ў электраэнергіі.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства