Урад кампенсуе “Беларусбанку” страты ад выдзялення БМЗ экспартнага крэдыту

4 траўня, Позірк. “Беларусбанку” будуць кампенсаваныя страты ад выдзялення экспартнага крэдыту Беларускаму металургічнаму заводу (БМЗ; Жлобін, Гомельская вобласць), вынікае з пастановы Савета міністраў № 330 ад 3 траўня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 4 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, крэдытны дагавор быў заключаны для вытворчасці і продажу тавараў арганізацыям — нерэзідэнтам Беларусі.
Банк адкрыў аднаўляльную крэдытную лінію з лімітавым памерам аднаразовай запазычанасці 1,8 млрд расійскіх рублёў (каля 558 млн долараў). Працэнтная стаўка за карыстанне сродкамі была вызначаная на ўзроўні 2/3 ключавой стаўкі Цэнтрабанка Расіі (цяпер 16%) з улікам яе змянення і пры ўмове страхавання экспартных рызык, напрыклад, з падтрымкай дзяржавы.
“Беларусбанку” кампенсуюць страты за кошт рэспубліканскага бюджэту (у 2024 годзе — паводле артыкула выдаткаў на “іншыя пытанні ў галіне прамысловасці, будаўніцтва і архітэктуры”; у 2025–2027 гадах выплаты плануецца замацаваць асобнай графою, Міністэрству фінансаў даручана прадугледзець гэта пры фармаванні бюджэту).
Летась напрыканцы сакавіка ўрад пастанавіў паводле такой жа схемы кампенсаваць “Белаграпрамбанку” страты ад выдзялення крэдыту БМЗ (2,65 млрд расійскіх рублёў).
У першым квартале 2024 года Беларускі металургічны завод выплавіў амаль 530 тыс. тон сталі, заяўляў у красавіку намеснік гендырэктара прадпрыемства па знешнеэканамічных сувязях, збыце і кіраванні тавараправоднай сеткай Уладзімір Чавус.
У сакавіку, паводле яго слоў, аб’ём вытворчасці сталі павялічыўся на 11,4% у гадавым вымярэнні і перавысіў 220 тыс. т.
“Гэта дастаткова высокія лічбы, якія кажуць пра тое, што завод знайшоў свой шлях, цвёрда стаіць на нагах, працягвае працаваць і выконваць пастаўленыя задачы. Пры гэтым уся вырабленая прадукцыя адгружаецца спажыўцам практычна адразу. <…> Па выніках першага квартала на 9,4% павялічылася выручка. За сакавік гэты паказчык вырас да 14,5%. У цэлым мы працуем з чыстым прыбыткам, тэмпы росту і эканоміка ў нас дадатныя”, — сцвярджаў Чавус.
БМЗ працуе з 1984 года. Аб’ядноўвае чатыры вытворчасці: сталеплавільную, пракатную, трубную і метызную. Завод з’яўляецца кіруючай арганізацыяй холдынгу “Беларуская металургічная кампанія”, які кантралюецца дзяржавай. Знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Украіны ды іншых краін.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

