З тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейснена агрэсія, сцвярджае Алейнік
6 траўня, Позірк. “Беларусь заўсёды была і застаецца міралюбівай дзяржавай”, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у інтэрв’ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву “РИА Новости”.
“З тэрыторыі Беларусі ніколі не зыходзіла і не будзе зыходзіць пагроза. Згодна з нашай Канстытуцыяй, з тэрыторыі Беларусі не можа быць здзейснена ніякая агрэсія. Гэта пастулаты, якія непарушныя”, — цытуе Алейніка СМІ 6 траўня.
Паводле яго слоў, у новых канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыне “дакладна прапісана магчымасць і здольнасць краіны гарантаваць сваю бяспеку, сваю абараназдольнасць усімі існуючымі сіламі і сродкамі, уключаючы саюзніцкія адносіны з Расіяй і адносіны ў сферы ўзаемадзеяння абаронных ведамстваў дзвюх краін”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійскае войска ажыццявіла прамы напад на суседнюю краіну, затым на працягу некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
У жніўні 2022 года міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў (сышоў у адстаўку ў верасні 2023-га) заявіў выданню Washington Post, што беларускі калега Віктар Хрэнін тэлефанаваў яму 22 лютага і “даў слова афіцэра”, што нападу РФ з тэрыторыі Беларусі не будзе.
Паводле яго слоў, Хрэнін тэлефанаваў таксама 26 лютага — “дрыготкім голасам” ён сказаў, што “перадае пасланне” міністра абароны РФ Сяргея Шайгу: “Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца”.
16 лютага 2022 года папярэднік Алейніка на пасадзе Уладзімір Макей (памёр 26 лістапада 2022 года) на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што расійскія войскі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пакінуць яе пасля завяршэння вучэнняў. Аднак гэтага не адбылося, і яны былі скарыстаны для ўварвання ва Ўкраіну.
Магчымасць уварвання ва Украіну з беларускай тэрыторыі адпрэчыў Аляксандр Лукашэнка ў жніўні 2020 года ў інтэрв’ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка