Полк Каліноўскага: Спрашчэнне міграцыйнай палітыкі Украіны будзе садзейнічаць больш актыўнаму рэкрутынгу

9 траўня, Позірк. Падзяку за садзейнічанне ў вырашэнні праблем дабраахвотнікаў выказаў полк імя Кастуся Каліноўскага 9 траўня — у дзень, калі Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні законапраект з папраўкамі аб прававым статусе абаронцаў краіны, што тычыцца ў тым ліку беларусаў.
“Пытанне легальнага знаходжання на тэрыторыі Украіны сапраўды вельмі важнае для беларускіх байцоў, — гаворыцца ў заяве вайсковай адзінкі. — На гэты момант больш за 30% асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнулася з праблемамі дакументаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасць дазволу на жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і полк Каліноўскага для вырашэння пытання легалізацыі ў краінах ЕС”.
“Спрашчэнне міграцыйнай палітыкі Украіны таксама будзе садзейнічаць больш актыўнаму рэкрутынгу ў шэрагі добраахвотніцкіх аб’яднанняў. Кожны трэці беларус, які звярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам, што ўскладняе перамяшчэнне і ўезд ва Украіну”, — адзначана ў дакуменце.
За прыняццё законапраекта з папраўкамі ў законы, якія тычацца “прававога статусу замежнікаў і асоб без грамадзянства, што ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны”, прагаласавалі 263 парламентарыі (актуальны склад ВР — 401).
Паводле інфармацыі агенцтва “РБК-Украіна”, дакумент сярод іншага дае магчымасць атрымліваць дазволы на іміграцыю або ўкраінскае грамадзянства на падставе пратэрмінаваных пашпартоў; атрымліваць дазвол на жыхарства (ДНЖ) замежнікам і асобам без грамадзянства, “прыцягнутым да абароны Украіны ў складзе сіл тэрытарыяльнай абароны або добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрытарыяльнай супольнасці”.
Акрамя таго, папраўкі даюць права атрымліваць ДНЖ членам сем’яў асоб, якія заключылі кантракт на службу ва Узброеных сілах Украіны (УСУ), Дзяржаўнай спецслужбе транспарту і Нацгвардыі.
Згодна з законапраектам, беларусы і расіяне, якія атрымалі ўкраінскае грамадзянства “ў перыяд з 24 лютага 2020 г. <…> у адпаведнасці з Законам Украіны “Аб грамадзянстве Украіны” і падалі абавязацельства спыніць замежнае грамадзянства”, павінны будуць зрабіць гэта “на працягу года з дня спынення або скасавання ваеннага становішча, калі тэрмін выканання такога абавязацельства ўжо скончыўся”.
Ва Украіне супраць расійскай агрэсіі ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, найбольш вядомае з якіх — полк Каліноўскага, які ўваходзіць у склад УСУ (байцы падпісваюць кантракт).
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка