МАРГ выявіў парушэнні пры дзяржзакупках у будаўніцтве амаль на паўмільярда рублёў

10 траўня, Позірк. Па выніках праведзенага ў красавіку Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выбарачнага маніторынгу ў сферы будаўніцтва выяўленыя парушэнні пры правядзенні пяці працэдур дзяржзакупак, паведаміла прэс-служба ведамства.
Сцвярджаецца, што папярэджана нанясенне шкоды на суму каля 494 млн рублёў.
Парушэнні, паводле даных МАРГ, датычацца неправамерных патрабаванняў да ўдзельнікаў працэдур дзяржзакупак, неабгрунтаванага прымянення “прэферэнцыйнай папраўкі да тавараў (работ, паслуг)” і “крытэрыяў ацэнкі і параўнання прапаноў”.
Таксама гаворыцца аб “размяшчэнні каштарыснай дакументацыі ў воблачным сховішча, а не на электроннай гандлёвай пляцоўцы”.
Заказчыкам названых працэдур вынесеныя рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, тры працэдуры адмененыя, у конкурсныя дакументы па двух працэдурах унесеныя змены, паведамілі ў міністэрстве.
Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
На выніковай калегіі Генеральнай пракуратуры, якая прайшла 20 лютага гэтага года пад старшынствам кіраўніка ведамства Андрэя Шведа, паведамлялася, што ў 2023 годзе ў сферы дзяржзакупак органы пракуратуры правялі 426 праверак, па выніках якіх адмененыя 152 працэдуры на суму звыш 11 млн рублёў. Узбуджана 29 крымінальных спраў.

- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026-га пабудавана кватэр у 3,2 раза менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


