Ціханоўская наведае Бельгію, Данію і Польшчу

12 траўня, Позірк. На наступным тыдні дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае Бельгію, Данію і Польшчу, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Візіт у Бельгію пройдзе 13 траўня. У Антверпене дэмлідар выступіць перад міністрамі культуры краін Еўрасаюза, правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі ведамстваў гэтай краіны.
“У сваім выступе Ціханоўская зверне ўвагу на важнасць падтрымкі беларускай культуры, мовы, нацыянальнай ідэнтычнасці”, — адзначыў Вячорка.
Паводле яго слоў, у Бельгіі Ціханоўскую будзе суправаджаць прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
14 траўня ў Капенгагене беларускі палітык правядзе сустрэчу з прэм’ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксен. З міністрам у справах замежнікаў і інтэграцыі Каарэ Дыбвадам яна абмяркуе пытанні легалізацыі беларусаў у гэтай скандынаўскай краіне, сказаў дарадца.
Таксама запланаваны выступ Ціханоўскай на штогадовым Капенгагенскім саміце за дэмакратыю.
У праграме двухдзённага саміту — выступ больш за 60 спікераў, у тым ліку старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен, кіраўніка Еўрапейскага савета Шарля Мішэля, прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна, кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака, былога дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.
На сайце саміту тэмай выступу Ціханоўскай названая “Барацьба за свабоду Беларусі”.
15–16 траўня дэмлідар правядзе ў Польшчы, дзе выступіць на міжнароднай канферэнцыі Impact у Познані. Сярод спікераў канферэнцыі — міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, былая першая лэдзі ЗША Мішэль Абама, экс-прэм’ер Фінляндыі Санна Марын, амерыканскі прафесар Цімаці Снайдэр, які спецыялізуецца на гісторыі Усходняй Еўропы, і інш.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


