У Лідзе дзяўчынка выпала з атракцыёну — распачата крымінальная справа

13 траўня, Позірк. У Лідзе (Гродзенская вобласць) 11-гадовая дзяўчынка выпала з “вельмі экстрэмальнага атракцыёну Hammer” у парку забаў, паведаміў Следчы камітэт.
Інцыдэнт адбыўся ўдзень 12 траўня. Парк перасоўны, “некалькі тыдняў таму прыехаў у горад”. Дзяўчынка ўпала “літаральна праз некалькі секунд пасля запуску тэхнікі”, адзначае СК. Яна дастаўлена ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, дзіця атрымала множныя спалучаныя траўмы, яго стан “стабільна цяжкі”. З Мінска для кансультацый выкліканы сківічна-тварны хірург “рэспубліканскага ўзроўню”.
Раённы аддзел СК распачаў справу паводле ч. 2 арт. 338 Крымінальнага кодэкса (наданне паслуг, якія загадзя не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця або здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
28 чэрвеня 2018 года ў мінскім парку Чалюскінцаў падчас руху зламаўся атракцыён “Калабок”: кабінка з двума наведвальнікамі кранула зямлю. Пацярпелых не было.
7 ліпеня 2008 года ў тым жа парку ўпала дзіцячая карусель, шэсць чалавек, у тым ліку сямігадовае дзіця, атрымалі траўмы.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУпершыню за тры гады беларусы не фігуруюць у статыстыцы грузінскай паліцыі пра самагубствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



